Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гарпу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Кідальная зброя ў выглядзе кап’я з зубчастым наканечнікам на доўгім тросе, якая ўжываецца для палявання на буйных марскіх жывёл.
|| прым.гарпу́нны, -ая, -ае.
Гарпунная пушка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гарпу́н, -на́м.гарпу́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарпу́нмор., охотн.гарпу́н, -на́м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Гарпун 3/366
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
гарпу́н, ‑а, м.
Кідальная зброя ў выглядзе кап’я на доўгім тросе для палявання на буйных марскіх жывёл. // Страла з разрыўным наканечнікам для палявання на кітоў, якой страляюць са спецыяльнай гарматы.
[Гал. harpoen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарпу́нм.марск., паляўн. Harpúne f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гарпу́н
(гал. harpoen)
1) кап’ё на доўгім тросе для палявання на буйных марскіх жывёл і рыб;
2) страла з разрыўным наканечнікам для палявання на буйных марскіх жывёл, напр. на кітоў (прымяняецца спецыяльная гарпунная гармата).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гарпу́н ’гарпун’ (БРС). Рус.гарпу́н, укр.гарпу́н. Бел. і ўкр. словы, відавочна, з рус. У рус. мове гарпу́н, паводле Шанскага (1, Г, 34), з ням.Harpune (< гал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
harpoon[hɑ:ˈpu:n]n.гарпу́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)