Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гара́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (разм.).
1. Ліхаманка.
2.перан. Моцнае ўзбуджэнне, азарт, захапленне або спешка ў якой-н. рабоце.
Біржавая г.
|| прым.гара́чкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гара́чкаж., разг.
1. жар м., горя́чка; лихора́дка;
2.перен. горя́чка;
○ бе́лая г. — бе́лая горя́чка;
◊ паро́ць ~ку — поро́ть горя́чку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гара́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм.
1. Хвароба, пры якой у хворага бывае высокая тэмпература; ліхаманка. Два дні Марынка не выходзіла з кватэры бацькоў — ляжала ў пасцелі, перамагаючы гарачку і трызненне ў паўсне.Хадкевіч.
2.перан.; чаго або якая. Моцнае ўзрушэнне, захапленне, азарт. Гарачка нажывы. Карцёжная гарачка. □ Усіх [вяскоўцаў] ахапіла гарачка будаўніцтва, і кожны лез са скуры, каб зрабіць дах большы і лепшы.Шамякін.// Спешка ў якой‑н. рабоце. А пад хваінаю на грудзе Вакол стажка аж кішаць людзі, Гарачка ўсіх бярэ такая, Што пот ім вочы залівае, Бо хмара сіваю градою Ужо звісла нізка над зямлёю.Колас.
•••
Белая гарачка — захворванне, якое ўзнікае ў выніку алкагалізму і суправаджаецца трызненнем і галюцынацыямі.
Пароць гарачкугл. пароць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРА́ЧКА Мікалай Цітавіч
(н. 5.1.1937, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне птушкагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. Медыцыны (1062). З 1969 на Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (у 1977—96 дырэктар). Навук. працы па развядзенні, селекцыі і ўзнаўленні с.-г. птушкі ва ўмовах інтэнсіўных тэхналогій.
Тв.:
Производство мяса уток. Мн., 1984;
Системы ведения сельского хозяйства Республики Беларусь. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКА Мікалай Іванавіч
(н. 26.1.1930, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1956). У 1959—81 у Бел.НДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі. У 1982—88 у Ін-це праблем кіравання. З 1994 у НДЭІ Мінэканомікі Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення гасп. механізму с.-г. прадпрыемстваў, распрацоўкі сабекошту і цэнаўтварэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гара́чкаж.
1. (хвароба, ліхаманка) Fíeber n -s, -;
2.перан. (азарт) Errégung f -, Éifer m -s; Hast f -;
бе́лая гара́чкамед. Säuferwahn m -s;
◊
паро́ць гара́чкуúnüberlegt hándeln
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гара́чка ’гарачка’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’тыф’ (Шат., Касп.). Рус.горя́чка, укр.гаря́чка, горя́чка, польск.gorączkaчэш.horečka і г. д. (гл. Слаўскі, 1, 319). У аснове ляжыць стары слав. дзеепрыметнік *gorǫt‑, *goręt‑ (гл. гара́чы), ад якога суфіксам ‑ka быў утвораны адпаведны назоўнік (Слаўскі, там жа; там і аб праблематыцы, звязанай з польск. суфіксам ‑cz‑). Вельмі няпэўна Шанскі, 1, Г, 145, які гэту групу слоў лічыць звязанай з дзеясловам тыпу рус.горячи́ть (?!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Белая гарачка 1/257
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Гарачка І. К. 8/152
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)