Гараева В. 5/269

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лох ’дзікая масліна, расліна Elaeagnus L.’ (ТСБМ, Кіс.). Рус. лох ’тс’. Няясна. Фасмер (2, 524) адмаўляе сувязь з алей (гл. у Гараева, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахра́паць ’паламаць’ (Касп.). Да па‑ і храпаць ’біць ламаць’, якое з гукапераймання храп] Паводле Гараева (Доп., 1, 54), яно генетычна звязана з jкруп, хрупкий ’крохкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашчула́каць ’вылушчыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑ і шчалукаць < шчалкаць ’лушчыць’ (валож., Сл. ПЗБ), рус. щелкать, якое, паводле Гараева (428), ад щель ’шчыліна’. Фасмер (4, 501) дапускае гукаперайманне (< щёлк!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́пель1 ’назва птушкі’. Рус. ду́пель, ду́бель. Лічыцца запазычаннем з ням. duppelt, Doppelschnepfe або праз польск. dubelt ’тс’ з н.-ням. dubbelt. Фасмер, 1, 554 (са спасылкай на Бернекера, 1, 238; Брукнера, 101; Гараева, 99).

Ду́пель2 ’дупло’. Гл. дупло́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забулды́га ’гуляка’. Рус. забулды́га ’тс’. Паводле версіі Гараева (113), метатэза з заблудыга. Але наяўнасць рус. дыял. булды́га, смал., уладз., маск., ніжнегар. ’гуляка, п’яніца’, сімб., калуж. ’грубіян, скандаліст’, уладз. ’дубіна’, калуж. ’высокае пустазелле’, ’маслак’, з якім, відаць, звязана забулдыга, робіць прапанову Гараева малаверагоднай (Фасмер, 2, 71). Булдыга ад булда, якое ў сваю чаргу ад була ’шышка, ком’ (Шанскі, 2, З, 11) ці ў выніку кантамінацыі булыга і балда (Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67). Дабрадомаў (Этимология, 1967, 260) кантамінацыю булава і балда, з аднаго боку, і волдыга, забулдыга, з другога, бачыць у самым слове булдыга, што выклікае сумненні. Бел. слова, магчыма, запазычана з рус., але, улічваючы пашырэнне ў смал. гаворках, магчыма, агульнае з рус. утварэнне. Гл. булд-, булдава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батра́к (БРС, Шат., Касп., Нас., Бяльк.). Запазычанне з рус. мовы (параўн. Чуд.), таксама і ўкр. батра́к. Паходжанне рус. слова не вельмі яснае. Па версіі Гараева, 13; Праабражэнскага, 1, 19; Шанскага, 1, Б, 57, з тат. batrak. Другая версія (Сабалеўскі, РФВ, LXX, 77; Фасмер, 1, 134–135) — суфіксальнае ўтварэнне ад рус. батырь ’падрадчык і г. д.’ (< цюрк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бураў ’свердзел’ (Інстр. II). Рус. бура́в, укр. бура́в. Лічыцца запазычаннем (у рус. мове з XVI ст.) з цюрк. моў (тат. burau̯‑ < цюрк. bur‑ свідраваць’, bura‑, buraɣy і г. д.). Корш, AfslPh, 9, 494; Бернекер, 102; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Фасмер, 1, 242–243; Шанскі, 1, Б, 228–229. Версія пра запазычанне з герм. моў (гл. бур) не пераконвае (яна ў Гараева, 33; Праабражэнскі, 1, 53; Рудніцкі, 257).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жгут ’скручаны кавалак матэрыялу’. Рус. жгут ’тс’, укр. джгут, жгут. Паводле Гараева (107), падтрыманага Фасмерам (2, 38), дзеепрыметнік ад дзеяслова з коранем *žьg‑ (гл. жгаць), першапачаткова як ’шнур для падпальвання’. Праабражэнскі (1, 223) у гэтым не быў упэўнены, а Шанскі (1, Д, Е, Ж) прапануе тлумачэнне жгут//жигут (прадстаўленага ў арл., разан. гаворках) як вытворнага з суфіксам ‑ут (як лоскут) ад дзеяслова жигать (параўн. жгаць2) паводле функцыі жгута, якім удараюць. Але галоўная семантычная прымета жгута — скручанасць — у абедзвюх этымалогіях застаецца па-за тлумачэннямі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катры́нка ’катрынка’ (Шат., Нас.), кацяры́нка ’тс’ (Нас.). Запазычанне з польск. мовы. Зыходным з’яўляецца выраз польск. szarmant katrynka (таксама проста katarynka). Назва паходзіць, паводле Фасмера, 4, 410, з пачатковых слоў ням. песні Scharmante Katharine ’прыгожая Катарына’. Гэту песню, як мяркуюць, вельмі часта выконвалі на катрынках. Параўн. тлумачэнне ў Даля; Гараева, 419. Па іншай версіі (гл. Слаўскі, 2, 101–102), польск. katarynka паходзіць ад ням. назвы марыянеткі, якая называлася die schöne Katharine, потым перанеслі па музычны інструмент, на якім выконвалася адпаведная мелодыя пры выступленні лялькі. Гл. Слаўскі, 2, 101–102; Фасмер, 4, 410; Кюнэ, Poln., 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)