гарадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гараджу́ гаро́дзім
2-я ас. гаро́дзіш гаро́дзіце
3-я ас. гаро́дзіць гаро́дзяць
Прошлы час
м. гарадзі́ў гарадзі́лі
ж. гарадзі́ла
н. гарадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. гарадзі́ гарадзі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час гаро́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; незак., што.

1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што-н.

Г. плот.

Г. двор.

2. перан. Гаварыць абы-што, выдумляць.

Стары гаворыць — гародзіць, ды на праўду выходзіць (прыказка).

Агарод (гарод) гарадзіць (разм.) — пачынаць якую-н. клапатлівую і безнадзейную справу.

|| наз. гарадзьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадзі́ць несов., прям., перен. городи́ть;

агаро́д г. — огоро́д городи́ть;

г. (вярзці́) глу́пства — нести́ (моло́ть) чушь;

гаво́рыць — гаро́дзіць, а на пра́ўду выхо́дзіцьпогов. как бу́дто чушь, а на пове́рку выхо́дит — пра́вда

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак., што.

1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што‑н. Гарадзіць плот. □ [Ладымер] да поўдня быў у хаце, а тады выйшаў гарадзіць капуснікі. Чорны. Я выган плотам гарадзіў. Купала.

2. перан. Разм. Гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Старая Рындзіха хадзіла па вёсцы і гарадзіла на ўсіх Шамраёў за тое, што адбілі ад бацькоў роднага сына. Машара. Стары гаворыць — гародзіць, ды па праўду выходзіць. Прыказка.

•••

Агарод (гарод, плот) гарадзіць — а) пачынаць якую‑н. клапатлівую і безнадзейную справу. Не бачыць Грамабою гэтай зямлі. А калі так — дзеля чаго і гарод гарадзіць. Крапіва; б) гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Тут Саўка хмурыць свае бровы: — Ты, сын, гарод не гарадзі... Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарадзі́ць

1. (ставіць плот і г. д) inzäunen vt;

2. перан разм (гаварыць бяссэнсіцу) Únsinn rden; dmmes Zeug schwtzen; Blech rden;

не трэ́ба гаро́д гарадзі́ць es lohnt sich nicht, es ist nicht der Mühe wert

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гарадзі́цьгарадзіць’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк.). Рус. городи́ть, укр. городи́ти, польск. grodzić, чэш. hraditi, балг. градя́, серб.-харв. гра́дити, ст.-сл. градити. Прасл. *gorditi ’будаваць, гарадзіць, ствараць і да т. п.’, дзеяслоў на ‑iti, утвораны ад прасл. *gordъ ’горад і да т. п.’ Аб гарадзіць < *gorditi гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 35 (дзе дэталёва прыводзіцца параўнальны матэрыял з усіх слав. моў). Ад гарадзі́ць утворана суфіксам ‑ба гарадзьба́ ’будаванне агароджы’ (БРС, Шат., Касп.). Але гэта слова, здаецца, не з’яўляецца вытворным прама на бел. глебе, а паходзіць з прасл. *gordьba (з адпаведнымі паралелямі ў іншых слав. мовах). Гл. Трубачоў, там жа, 38. Уласна бел. з’яўляецца гарадзьбі́к ’чалавек, які робіць агароджу’ (Бяльк.). У пераносным сэнсе ўсх.-слав. *goroditi ўжывалася і ў фразеалагічных зваротах (’гаварыць бяссэнснае, глупства’). Гл. Шанскі, 1, Г, 139–140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарадзьба́, -ы́, ж.

1. гл. гарадзіць.

2. Агароджа, плот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадзі́цца, ‑родзіцца; незак.

Зал. да гарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаро́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. Агарод. Ой, урадзіла У гародзе рэпа. А мне, маладой, Капаць яе трэба. Дзеружынскі.

•••

Гарод гарадзіць гл. гарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць.

Зак. да гарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)