гарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; незак., што.

1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што-н. Г. плот. Г. двор.

2. перан. Гаварыць абы-што, выдумляць. Стары гаворыць — гародзіць, ды на праўду выходзіць (прыказка).

Агарод (гарод) гарадзіць (разм.) — пачынаць якую-н. клапатлівую і безнадзейную справу.

|| наз. гарадзьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)