гарадавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м.

Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарадавы́ гарадава́я гарадаво́е гарадавы́я
Р. гарадавога́ гарадаво́й
гарадаво́е
гарадаво́га гарадавы́х
Д. гарадавому́ гарадаво́й гарадаво́му гарадавы́м
В. гарадавы́
гарадаво́га
гарадаву́ю гарадаво́е гарадавы́я
гарадавы́х
Т. гарадавы́м гарадаво́й
гарадаво́ю
гарадавы́м гарадавы́мі
М. гарадавы́м гарадаво́й гарадавы́м гарадавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гарадавы́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. гарадавы́ гарадавы́я
Р. гарадаво́га гарадавы́х
Д. гарадаво́му гарадавы́м
В. гарадаво́га гарадавы́х
Т. гарадавы́м гарадавы́мі
М. гарадавы́м гарадавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гарадавы́ сущ., уст. городово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарадавы́, ‑ога, м.

Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі. Па дарозе [Лабановічу] папалася некалькі будак, пунктаў паліцэйскай варты, каля якіх звычайна стаялі або тупалі гарадавыя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРАДАВЫ́,

ніжэйшы чын гар. паліцэйскай варты ў Рас. імперыі ў 1862—1917. Служыў па вольным найме.

т. 5, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гарадавы́гарадавы, гарадавы’ (БРС). Рус. городово́й, укр. городови́й. Паводле Шанскага (1, Г, 141), уласна рус. слова, вядомае ўжо з 1711 г. Яно ўзнікла марфолага-сінтаксічным спосабам словаўтварэння на аснове прыметніка городово́й < городовый (у помніках: городовый прикащикъ і г. д.). Бел. і ўкр. лексемы, відавочна, запазычаны з рус. мовы. Параўн. гарадаві́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАРАДАВЫ́ МАГІСТРА́Т,

саслоўны выбарны орган гар. ўпраўлення і суда ў Расіі ў 1721—28 і 1743—1864. Уведзены Пятром I. Падначальваўся Гал. магістрату. У гарадавы магістрат ўваходзілі бургамістры і ратманы (саветнікі), якіх выбіралі на пасадскіх сходах і зацвярджаў Гал. магістрат. Пасля губ. рэформы 1775 гарадавы магістрат выконваў суд. функцыі.

т. 5, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАДАВЫ́ ПРЫКА́ЗЧЫК,

выбраны з павятовых служылых людзей правіцель горада (павета) у Расіі ў 16—17 ст. Выконваў функцыі гараднічага. Падпарадкоўваўся намесніку. Наглядаў за справамі служылых дваран, буд-вам і рамонтам гар. крапасных збудаванняў, боепрыпасамі, зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей. У ваен. час выконваў функцыі гар. ваен. каменданта. Пасля ўвядзення ў гарадах пасады ваяводы гарадавыя прыказчыкі сталі іх памочнікамі, прызначаліся ваяводамі з мясц. дваран.

т. 5, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарадаві́к, ‑а, м.

Уст. Гарадавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)