ганкі́, см. го́ні

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́нка га́нкі
Р. га́нкі га́нак
Д. га́нцы га́нкам
В. га́нку га́нак
Т. га́нкай
га́нкаю
га́нкамі
М. га́нцы га́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́нак га́нкі
Р. га́нка га́нкаў
Д. га́нку га́нкам
В. га́нак га́нкі
Т. га́нкам га́нкамі
М. га́нку га́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гано́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гано́к ганкі́
Р. ганка́ ганко́ў
Д. ганку́ ганка́м
В. гано́к ганкі́
Т. ганко́м ганка́мі
М. ганку́ ганка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паабвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абвіць усё, многае. Хмель паабвіваў ганкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гано́к, ‑нка, м.

Некалькі бярвён, звязаных у адзін рад для сплаву; невялікі плыт. Нясе нас цячэннем вясенняй ракі За Віцебск, за Полацк, няма як спыніцца, Так добра ідуць у разводдзе ганкі. Зарыцкі. Вяжуць сасну У ганкі плытагоны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абмесці ўсё, многае. Паабмятаць снег з ног. Паабмятаць ганкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́нцы, ‑аў; адз. ганец, ‑нца, м.; ганца, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. ганкі, ‑нак; ж.

Народ Ганы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГА́НАК,

лёгкая прыбудова перад уваходам у будынак, звычайна слупавой канструкцыі. Здаўна пашыраны ў многіх народаў Еўропы ў жыллёвых, культавых (ганак базілікі Санта-Марыя Маджорэ ў Бергама, Італія; царквы ў в. Хабовічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), сядзібна-палацавых (ганак гал. фасада сядзібнага дома ў г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.) пабудовах. На Беларусі найб. характэрны для сядзібна-палацавых пабудоў, а таксама для корчмаў, аўстэрый, ратушаў і інш. Пад уплывам стылю класіцызму ў 2-й пал. 18—19 ст. ганак афармлялі порцікамі, трохвугольнымі або ступеньчатымі франтонамі. У гандлёвых радах, гасціных дварах, лямусах, некаторых храмах (Віцебшчына) яны ператвараліся ў працяглыя па ўсім фасадзе ці навокал храма аркадныя галерэі. У вясковым буд-ве набылі пашырэнне ў 2-й пал. 19 ст. Традыц. ганак — адкрыты: памост з 1- ці 2-схільнай стрэшкай на 2—4 слупах. Як дамінанту, што акцэнтуе ўваход у жыллё, ганак аздабляюць разьбянымі закрылінамі па краях стрэшкі, ажурным карнізам, вільчыкам. У 20 ст. адкрытыя ганкі саступілі месца паўзакрытым, ва ўнутр. прасторы да сценак ставяць 2 лаўкі. Традыц. разьбяны дэкор часам дапаўняецца паліхромнай расфарбоўкай. Такія ганкі больш пашыраны ва ўсх. раёнах, на Гомельшчыне іх заглыбляюць у вуглы хаты (упоравень са сценамі). На астатняй тэр. Беларусі пераважаюць закрытыя ганківеранды або веранды ў спалучэнні з адкрытым ці паўзакрытым ганкам. Цяпер у мураваным індывід. і тыпавым буд-ве сценкі ганка ўтвораны нярэдка з фігурна выгнутых метал. элементаў. У шматпавярховых, секцыйных, блакіраваных дамах, дамах вежавага тыпу і інш. ганкі — уваходы ў пад’езды — афармляюць казыркамі, дэкар. кратамі, мазаічнымі пано і інш.

Літ.:

Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973;

Сахута Я. Народная разьба па дрэву. Мн., 1978.

Я.​М.​Сахута.

т. 5, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Га́начка ’ступенька лесвіцы’ (Касп.), га́нкі, га́начкі (Нас.). Да ганак (гл.). Адносна розных значэнняў слова ганак і вытворных ад яго гл. СРНГ, 6, 135 (параўн. і рус. дыял. га́ночки ’тонкія стоўпчыкі ў поручнях і г. д.’; СРНГ, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)