Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гамава́ць brémsen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гамава́ць
(польск. hamować, ад с.-в.-ням. hamen)
1) тармазіць, затрымліваць;
2) стрымліваць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гамава́ць1 ’уціхамірваць, стрымліваць’ (Нас.), ’тармазіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Вядома ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст.: гамовати ’ўціхамірваць, стрымліваць’ (гл. Булыка, Запазыч., 78). Як і ўкр.гамува́ти (у XVI–XVIII стст. гамовати), запазычанне з польск.hamować < с.-в.-ням.hamen (пазней hemmen). Гл. Слаўскі, 1, 399 (з падрабязнай літ-рай).