га́ма² -ы, ж.

Назва трэцяй літары грэчаскага алфавіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ма¹, -ы, мн. -ы, гам, ж.

1. Паслядоўны рад музычных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх акта́ў.

Мінорная г.

2. перан., чаго. Паслядоўны рад аднародных, але па-рознаму зменлівых якасцей, з’яў.

Г. фарбаў.

Г. гукаў.

|| прым. га́мавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́ма га́мы
Р. га́мы га́м
Д. га́ме га́мам
В. га́му га́мы
Т. га́май
га́маю
га́мамі
М. га́ме га́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

га́ма 1, ‑ы, ж.

1. Паслядоўны рад музыкальных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актаў. Мінорная гама.

2. перан.; чаго. Паслядоўны рад аднародных, але розных прадметаў, з’яў; паслядоўная змена з’яў. Разнастайная гама пачуццяў. Гама фарбаў.

[Ад грэч. gámma — назва літары, якая абазначала гук «соль» у сярэдневяковай музыцы.]

га́ма 2, ‑ы, ж.

Назва трэцяй літары грэчаскага алфавіта.

•••

Гама-глабулін — адзін з бялкоў крыві, што прымяняецца як лячэбна-прафілактычны прэпарат пры некаторых інфекцыйных хваробах (гепатыце, коклюшы і інш.).

Гамапрамяні — нябачныя прамяні радыеактыўнага рэчыва, здольныя пранікаць праз непразрыстыя прадметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ма I ж., прям., перен. га́мма;

мажо́рная г. — мажо́рная га́мма;

г. ко́лераў — га́мма кра́сок

га́ма II ж. (буква) га́мма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гама (у музыцы) 3/322; 6/242

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

га́ма ж.

1. муз. Tnleiter m -s, -;

2. перан. (чаго-н.) Skla f -, -len і -s;

га́ма ко́лераў Frbenskala f, Frbenpalette f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГА́МА (грэч. gamma) у музыцы, 1) літара грэч. алфавіта, якой у сярэднія вякі абазначалі самы нізкі гук — соль вял. актавы.

2) Паступенная ўзыходная і сыходная паслядоўнасць усіх ступеней гукарада (у межах адной ці больш актаў) пэўнай гукавой сістэмы (12-ступеннай — храматычная гама, 7-ступеннай — дыятанічная, 5-ступеннай — пентатонная) ці ладу (гама мажорная, мінорная і інш.). Выкананне розных гам — сродак развіцця тэхнікі ігры на муз. інструментах і вакальнай тэхнікі.

т. 5, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́МА (Gama) Баска да

(1469, г. Сініш, Партугалія — 24.12.1524),

партугальскі мараплавец, які ўпершыню праклаў марскі шлях з Еўропы ў Індыю. Адмірал (1502). Граф Відыгейра (1519). На чале экспедыцыі з 4 караблёў (выйшла з Лісабона ў ліп. 1497) абагнуў з Пд Афрыку і з дапамогай араб. лоцмана Ахмеда ібн Маджыда ў маі 1498 дасягнуў інд. порта Калікут. Са 168 маракоў у Партугалію жывымі вярнуліся 55 (вер. 1499). У час экспедыцыі 1502—03 на чале армады (20 караблёў з дэсантам пяхоты і артылерыі) разбурыў Калікут, стварыў крэпасць у порце Кочын, заснаваў шэраг апорных баз-факторый на Малабарскім беразе, усх. узбярэжжы Афрыкі і інш. У 1524 прызначаны віцэ-каралём Індыі і здзейсніў туды апошняе плаванне. Памёр у крэпасці Кочын. Экспедыцыі Гамы садзейнічалі каланізацыі Індыі партугальцамі і ўстанаўленню іх кантролю за міжнар. гандлем у Індыйскім акіяне.

Літ.:

Магидович И.П., Магидович В.И. Очерки по истории географических открытий. 3 изд. М., 1983. Т. 2. С. 39—44, 84—85.

т. 5, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Га́магама (музыч. і да. т. п.)’ (БРС). Рус. га́мма, укр. га́ма. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц. gamme ’тс’ або ням. Gamme < франц. У аснове тэрміна ляжыць назва грэч. літары γ (γάμμα), якая трапіла ў франц. і ням. мовы з іт. gamma. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Г, 24–25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)