Галы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Галы́
Р. Гало́ў
Д. Гала́м
В. Галы́
Т. Гала́мі
М. Гала́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

га́лы, -аў, адз. гал, -а, м.

1. Рымская назва старажытных кельцкіх плямён, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Францыі і Бельгіі.

2. Французы (уст., паэт.).

|| прым. га́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́лы (род. га́лаў) ист. га́ллы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́лы, ‑аў; адз. гал, ‑а, м.

1. Рымская назва старажытных кельцкіх плямён, якія ў 4–1 стст. да н. э. насялялі тэрыторыю сучаснай Францыі і Бельгіі.

2. Уст. паэт. Французы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галы (гістар.) 3/317; 5/545; 9/544; 10/632; 11/304

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Галы (у раслін) 1/497; 3/299, 317; 4/299; 6/387; 10/262, 604

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЛЫ

(лац. Galli),

кельцкія плямёны, якія ў 6—5 ст. да н.э. засялілі тэрыторыю, названую рымлянамі Галія. У Італію галы прыйшлі, верагодна, з Поўначы, у 387 да н.э. захапілі Рым, пасля адступілі і аселі на Пн ад р. По. У 3 ст. да н.э. занялі Швейцарыю, у 2 ст. да н.э. паўн.-ўсх. раёны Галіі. Пасля 2-й Пунічнай вайны (218—201 да н.э.) галы ў Італіі трапілі пад уладу Рыма. Мелі даволі высокую культуру (гл. Латэн), гандлявалі з Грэцыяй, Італіяй, чаканілі манету.

т. 4, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЛЫ

(ад лац. galla чарнільны арэшак),

цэцыдыі, мясцовыя паталагічныя разрастанні (новаўтварэнні) тканак раслін. Маюць выгляд бародавак, нарасцей, шарыкаў (напр., т.зв. «чарнільныя арэшкі» на лістах дуба), складак і інш. Выклікаюцца вірусамі, бактэрыямі, грыбамі, нематодамі, кляшчамі, насякомымі (арэхатворкамі, галіцамі, гесенскай мухай, лістаблошкамі, пільшчыкамі, тлямі і інш.). Вядома больш за 15 тыс. разнавіднасцей галаў. Узнікаюць у выніку мех. раздражнення клетак або ўздзеяння хім. рэчываў (таксінаў). У галах назапашваецца вял. колькасць вады і пажыўных рэчываў, за кошт якіх жывяцца паразіты. Аслабляюць расліну, парушаюць абмен рэчываў, затрымліваюць рост і могуць прывесці да гібелі. Галы на дубе, сумаху, фісташцы багатыя дубільнымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца для іх прамысл. атрымання.

т. 4, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

га́лы

(лац. galla = чарнільны арэшак)

паталагічныя новаўтварэнні на органах раслін, якія ўзнікаюць у выніку пашкоджання расліны бактэрыямі, грыбамі, насякомымі, кляшчамі, чарвякамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла2.

Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́ла ’штосьці круглае’ (гл. га́ла2, галы ’ягадзіцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)