галу́шкі

‘страва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. галу́шкі
Р. галу́шак
Д. галу́шкам
В. галу́шкі
Т. галу́шкамі
М. галу́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галу́шкі, -шак (ед. галу́шка ж.) кул. галу́шки, клёцки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Галушкі 2/259

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУ́ШКІ,

1) бел. традыцыйная страва, вядомая і інш. слав. народам. На Беларусі наз. таксама палюхі. Рабілі з грэцкай, жытняй, пшанічнай, ячнай мукі. Цеста крута замешвалі, качалі галушкі рознай велічыні або ў адну качулку і рэзалі на кавалкі. Галушкі варылі, потым заскварвалі салам, залівалі малаком, часам падсмажвалі ў сале. Галушкі з юшкаю гатавалі як рэдкую страву. Вядомы па ўсёй Беларусі. На Палессі галушкі варылі на памінкі і елі з сытою, цёртым макам.

2) Пшанічная булачка. Існаваў звычай пячы на саракі 40 галушак. Цяпер сустракаецца спарадычна на Палессі.

Г.​Ф.​Вештарт.

т. 4, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галу́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галу́шка галу́шкі
Р. галу́шкі галу́шак
Д. галу́шцы галу́шкам
В. галу́шку галу́шкі
Т. галу́шкай
галу́шкаю
галу́шкамі
М. галу́шцы галу́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клёцкі, -цак, адз. клёцка, -і, ДМ -ццы, ж.

Галушкі з мучнога цеста або дранай бульбы, звараныя ў вадзе або малацэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Круглы камяк, шарык, скачаны з якога‑н. мяккага рэчыва. Галушка воску. Качаць сыр у галушкі.

2. толькі мн. (галу́шкі, ‑шак). Страва ў выглядзе дробных клёцак (з мукі або дранай бульбы), прыгатаваных на булёне ці на малацэ. Глядзелі хлопцы як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы. Колас. З бульбы ў нас галушкі вараць, Нашу бульбу ўсюды хваляць. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́шки кул. галу́шкі, -шак мн.;

галу́шка ед. галу́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАМЫ́,

традыцыйная бел. страва, каша з бобу, гароху ці тоўчанай бульбы. К. называліся таксама галушкі з аўсянай або гарохавай мукі, замешанай на вадзе з соллю ў крутое цеста.

т. 7, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРА́ЧЫКІ,

бел. памінальная страва. Пяклі з прэснага мучнога цеста ў форме галушкі (звычайна тры). Кожны, хто прысутнічаў на памінках, адломліваў па кавалачку (адсюль праклён: «Каб па табе гарачыкі напяклі»). Елі з сытою, цёртым макам. Вядома на Усх. Палессі.

т. 5, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)