Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
галасі́ць, -лашу́, -ло́сіш, -ло́сіць; незак.
1. Голасна плакаць, прыгаворваючы (напр., у час пахавальнага абраду).
Г. па нябожчыку.
2.перан. Ствараць гукі, падобныя на плач.
Галасіла завіруха.
|| наз.галашэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
галасі́цьнесов. причита́ть; голоси́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галасі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; незак.
1. Голасна плакаць, прыгаворваючы (пры выражэнні гора, крыўды і пад.). Раманіха, схапіўшыся рукамі за галаву, галасіла: — А сын ты мой... А што ж з табой зрабілі.Чарнышэвіч.[Сястра].. павісла мне на грудзі і галосіць: «Казічак, братка!».Васілевіч.
2.што і без дап.Уст. Выконваць абрадавыя песні-плачы (звычайна ў час пахавальнага ці вясельнага абрадаў). Галасіць на магіле.
3.Абл. Голасна крычаць, аднастайна выкрыкваць што‑н. — Тхор! Тхор! Дзяржы яго! — галосіць, Гарачка дзядзьку так і носіць, Бяжыць, тхара ён даганяе.Колас.
4.перан. Ствараць гукі, падобныя на галашэнне. Галасіла ў сотню труб Над чарапічным дахам замець.Танк.
•••
Голасам галасіць — гучна, з енкам і выкрыкамі плакаць (ад болю, вялікага гора і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галасі́ць wéhklagen неаддзvi; jámmern vi, héulen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Галасі́ць ’галасіць’ (БРС, Касп., Шат., Нас.), рус.голоси́ть, укр.голоси́ти. З рознымі значэннямі, якія ўваходзяць у кола семантыкі зыходнага *golsъ ’голас’, сюды адносяцца польск.głosić, чэш.hlásiti, серб.-харв.гла́сити, царк.-слав.гласити. Звязана з *golsъ ’голас’ (гл.). Слаўскі, 1, 292.