галасны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. галасны́ галасна́я галасно́е галасны́я
Р. галасно́га галасно́й
галасно́е
галасно́га галасны́х
Д. галасно́му галасно́й галасно́му галасны́м
В. галасны́ (неадуш.)
галасно́га (адуш.)
галасну́ю галасно́е галасны́я (неадуш.)
галасны́х (адуш.)
Т. галасны́м галасно́й
галасно́ю
галасны́м галасны́мі
М. галасны́м галасно́й галасны́м галасны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

галасны́ разг. зво́нкий;

ы́я званы́ — зво́нкие колокола́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галасны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Звонкі, гучны. Галасныя званы. □ Недзе далёка брэша галасны сабака, і звон брэху доўга гучыць у лесе. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галасны́ разм klngvoll, hell tönend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГАЛАСНЫ́ СПЕЎ,

гучнае спяванне на адкрытым паветры. Вядомы ў многіх народаў свету, чый побыт звязаны з працай на вольным паветры (напр., іодлі альпійскіх горцаў і інш.). На Беларусі на працягу стагоддзяў выпрацаваўся ў своеасаблівую школу нар. выканання са сваімі эстэт. заканамернасцямі і крытэрыямі майстэрства. Галоўныя з іх: уменне «голасна весці» (спяваць працяжна, на вял. дыханні), а таксама «падняць» песню (распець яе са звонкай грудной падводкай). Для галаснога спеву характэрны шматлікія гукавыя фарбы, якія арганічна ўплятаюцца ў меладычную лінію напеву (глісандуючыя ўзлёты і спады, воклічы на асобных фанемах). У манеры галаснога спеву выконваюцца звычайна каляндарныя песні вяснова-летняга цыкла, пазаабрадавыя лірычныя песні працяжнага характару. Найб. выразна галасны спеў прадстаўлены на Палессі, а таксама на Магілёўшчыне і ў паўд. раёнах Міншчыны. Выдатныя яго майстры сустракаюцца пераважна сярод пастухоў, леснікоў, аб’ездчыкаў; у мінулым майстэрствам галаснога спеву валодалі плытагоны.

Літ.:

Можейко З.Я. Песенная культура Белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971;

Яе ж. Традиціїний білоруський народний спів сьогодні // Нар. творчість та етнографія. 1970. N° 1;

Цитович Г.Н. Украинско-белорусские связи в народной музыке // Цитович Г.Н. О белорусском песенном фольклоре. Мн., 1976.

З.Я.Мажэйка.

т. 4, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галасне́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. галасны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)