галасава́нне, -я, н.

Падача галасоў (у 4 знач.) у час выбараў або пры калектыўным вырашэнні пытанняў.

Тайнае г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галасава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. галасава́нне
Р. галасава́ння
Д. галасава́нню
В. галасава́нне
Т. галасава́ннем
М. галасава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галасава́нне ср. голосова́ние;

○ адкры́тае г. — откры́тое голосова́ние;

закры́тае (та́йнае) г. — закры́тое (та́йное) голосова́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галасава́нне, ‑я, н.

Падача галасоў у час выбараў або пры калектыўным вырашэнні якога‑н. пытання; выбары або вырашэнне якога‑н. пытання шляхам падачы галасоў. У велізарным.. памяшканні гарадскога тэатра, дэлегаты сядзелі ў радах на крэслах і чакалі галасавання рэзалюцый. Галавач.

•••

Адкрытае галасаванне — галасаванне шляхам падняцця рук.

Закрытае (тайнае) галасаванне — галасаванне падачай непадпісаных бюлетэняў або каляровых шароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галасаванне 1/117, 535; 3/179, 303

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛАСАВА́ННЕ,

падача голасу за каго-н. або што-н.; адна з найб. пашыраных працэдур для высвятлення меркаванняў, настрояў, спадзяванняў людзей па важных праблемах паліт. жыцця, уладнай практыкі. Бывае адкрытае, закрытае (тайнае), пайменнае, пры якім афіцыйна рэгіструецца, як галасаваў пэўны член парламента ці інш. органа. Галасаваннем вырашаецца лёс дэмакратычна выбіраемых кіраўнікоў дзяржаў і мясц. органаў улады, членаў парламента, дэпутатаў і інш. асоб, якія выбіраюцца на дзярж. пасады насельніцтвам, а таксама кіраўнікоў, супрацоўнікаў тых або інш. органаў і ўстаноў (гл. Выбарная сістэма). Для вырашэння ключавых пытанняў дзярж. і грамадскага жыцця можа праводзіцца нар. галасаванне — рэферэндум.

т. 4, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галасава́нне н. Stímmabgabe f -, -n;

адкры́тае галасава́нне óffene Áb stimmung;

пайме́ннае галасава́нне námentliche Ábstimmung;

галасава́нне ў цэ́лым Áb stimmung en bloc [ã´blɔk], En-bloc-Ábstimmung f;

папярэ́дняе галасава́нне Úrabstimmung f, Vórabstimmung f;

устрыма́цца ад галасава́ння sich der Stímme enthálten*;

галасава́нне падня́ццем рук Áb stimmung durch Hándzeichen;

паста́віць на галасава́нне zur Áb stim mung bríngen*;

прыступі́ць да галасава́ння zur Ábstimmung schréiten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтэрнэ́т-галасава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-галасава́нне інтэрнэ́т-галасава́нні
Р. інтэрнэ́т-галасава́ння інтэрнэ́т-галасава́нняў
Д. інтэрнэ́т-галасава́нню інтэрнэ́т-галасава́нням
В. інтэрнэ́т-галасава́нне інтэрнэ́т-галасава́нні
Т. інтэрнэ́т-галасава́ннем інтэрнэ́т-галасава́ннямі
М. інтэрнэ́т-галасава́нні інтэрнэ́т-галасава́ннях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прэферэнцыйнае галасаванне 8/555

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТА́ЙНАЕ ГАЛАСАВА́ННЕ,

від галасавання на выбарах і рэферэндуме, пры якім выключаны кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў. Свабода волевыяўлення пры Т.г. дасягаецца праз галасаванне бюлетэнямі, шарамі або спец. машынамі для галасавання. Найб. пашырана Т.г. бюлетэнямі, якія змяшчаюць розныя варыянты вынесенага на галасаванне рашэння. Бюлетэнь запаўняецца выбаршчыкам у асобым пакоі або кабіне і апускаецца ў выбарчую скрынку (урну) у складзеным выглядзе або ў спец. канверце.

т. 15, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)