галасава́нне, -я, н.

Падача галасоў (у 4 знач.) у час выбараў або пры калектыўным вырашэнні пытанняў.

Тайнае г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галасава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. галасава́нне
Р. галасава́ння
Д. галасава́нню
В. галасава́нне
Т. галасава́ннем
М. галасава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галасава́нне ср. голосова́ние;

адкры́тае г. — откры́тое голосова́ние;

закры́тае (та́йнае) г. — закры́тое (та́йное) голосова́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галасава́нне, ‑я, н.

Падача галасоў у час выбараў або пры калектыўным вырашэнні якога‑н. пытання; выбары або вырашэнне якога‑н. пытання шляхам падачы галасоў. У велізарным.. памяшканні гарадскога тэатра, дэлегаты сядзелі ў радах на крэслах і чакалі галасавання рэзалюцый. Галавач.

•••

Адкрытае галасаваннегаласаванне шляхам падняцця рук.

Закрытае (тайнае) галасаваннегаласаванне падачай непадпісаных бюлетэняў або каляровых шароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнэ́т-галасава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-галасава́нне інтэрнэ́т-галасава́нні
Р. інтэрнэ́т-галасава́ння інтэрнэ́т-галасава́нняў
Д. інтэрнэ́т-галасава́нню інтэрнэ́т-галасава́нням
В. інтэрнэ́т-галасава́нне інтэрнэ́т-галасава́нні
Т. інтэрнэ́т-галасава́ннем інтэрнэ́т-галасава́ннямі
М. інтэрнэ́т-галасава́нні інтэрнэ́т-галасава́ннях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

голосова́ние галасава́нне, -ння ср.;

закры́тое (та́йное) голосова́ние закры́тае (та́йнае) галасава́нне;

откры́тое голосова́ние адкры́тае галасава́нне;

поста́вить на голосова́ние паста́віць на галасава́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэферэ́ндум, -у, мн. -ы, -аў, м.

Усенароднае галасаванне, апытанне пры вырашэнні важнага дзяржаўнага пытання.

Правесці р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пайме́нны, -ая, -ае.

Які змяшчае пералік імён; які робіцца па імёнах.

П. спіс.

Пайменнае галасаванне.

Назваць усіх пайменна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закры́ты, -ая, -ае.

1. Які мае дах, сценкі.

З. вазок.

2. Не для ўсіх даступны.

Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае). З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).

3. Скрыты, унутраны (спец.).

Працякаць у закрытай форме (пра хваробу). З. пералом.

Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.

Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. каго. Выбіраць каго‑н. закрытым галасаваннем шляхам падачы бюлетэняў. Балаціраваць кандыдатуру.

2. што. Ставіць на галасаванне. Балаціраваць прапанову.

[Фр. ballotter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)