Галандскія чырвоныя (сорт парэчак) 8/298

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

А́НГЛА-ГАЛА́НДСКІЯ ВО́ЙНЫ 17 СТАГО́ДДЗЯ,

выкліканы гандлёва-эканамічным і каланіяльным саперніцтвам Англіі і Галандыі. Вяліся ў асн. на моры. Першая англа-галандская вайна (1652—54) пачалася з-за прыняцця англ. парламентам Навігацыйнага акта 1651, накіраванага супраць галандскага пасрэдніцкага гандлю. Паводле Вестмінстэрскага мірнага дагавора 1654 Галандыя прызнала Навігацыйны акт. Другая англа-галандская вайна (1665—67) аб’яўлена Галандыяй у адказ на захоп (1664) англічанамі галандскай калоніі ў Паўн. Амерыцы — Новага Амстэрдама. Паводле Брэдскага міру 1667 Новы Амстэрдам перайшоў да Англіі, апошняя вярнула Галандыі захоплены ў час вайны Сурынам. У трэцяй англа-галанскай вайне (1672—74) на баку Англіі выступіла Францыя. Перамога Галандыі над англа-франц. флотам пры Тэкселе (1673) і інш. абставіны прымусілі Англію выйсці з вайны. Паводле Вестмінстэрскага мірнага дагавора 1674 заставаўся правамоцны Брэдскі трактат 1667.

т. 1, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гала́ндскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гала́ндскі гала́ндская гала́ндскае гала́ндскія
Р. гала́ндскага гала́ндскай
гала́ндскае
гала́ндскага гала́ндскіх
Д. гала́ндскаму гала́ндскай гала́ндскаму гала́ндскім
В. гала́ндскі (неадуш.)
гала́ндскага (адуш.)
гала́ндскую гала́ндскае гала́ндскія (неадуш.)
гала́ндскіх (адуш.)
Т. гала́ндскім гала́ндскай
гала́ндскаю
гала́ндскім гала́ндскімі
М. гала́ндскім гала́ндскай гала́ндскім гала́ндскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́нгла-гала́ндскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. а́нгла-гала́ндскі а́нгла-гала́ндская а́нгла-гала́ндскае а́нгла-гала́ндскія
Р. а́нгла-гала́ндскага а́нгла-гала́ндскай
а́нгла-гала́ндскае
а́нгла-гала́ндскага а́нгла-гала́ндскіх
Д. а́нгла-гала́ндскаму а́нгла-гала́ндскай а́нгла-гала́ндскаму а́нгла-гала́ндскім
В. а́нгла-гала́ндскі (неадуш.)
а́нгла-гала́ндскага (адуш.)
а́нгла-гала́ндскую а́нгла-гала́ндскае а́нгла-гала́ндскія (неадуш.)
а́нгла-гала́ндскіх (адуш.)
Т. а́нгла-гала́ндскім а́нгла-гала́ндскай
а́нгла-гала́ндскаю
а́нгла-гала́ндскім а́нгла-гала́ндскімі
М. а́нгла-гала́ндскім а́нгла-гала́ндскай а́нгла-гала́ндскім а́нгла-гала́ндскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДО́БРУШСКАЯ ПАЛАТНЯ́НА-ПА́РУСНАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1775—1831 у мяст. Добруш Гомельскага пав. (цяпер горад у Гомельскай вобл.). З 1804 — парусінавая мануфактура, з 1806 — палатняна-ткацкая. У 1828 быў 31 ткацкі станок. Вырабляла парусіну, кашульнае палатно, тонкія палотны (галандскія), ільняныя хусткі, ручнікі, абрусы і інш. Працавалі прыгонныя сяляне (у 1823—78 чал.).

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІДЭРЛА́НДСКАЯ МО́ВА, галандская мова,

адна з германскіх моў (заходнегерманская падгрупа). Афіц. мова Нідэрландаў, адна з 2 (разам з франц.) афіц. моў Бельгіі. Пашырана таксама ў Вест-Індыі, ЗША. Асн. дыялектныя групы: паўн.-цэнтр. (паўд.-галандскія і утрэхцкія дыялекты), паўн.зах. (паўн.-галандскія), паўд.-цэнтр. (брабанцкія і ўсх.-фламандскія), паўд.-зах. (зах.-флам. і зеландскія), паўн.-ўсх. (саксонскія), паўд.-ўсх. (лімбургскія). У фанетыцы — глухія выбухныя зычныя p, t, k, дыфтонгі; націск сілавы, пераважна на каранёвым складзе. Паводле граматычнай будовы аналітычная. У словаўтварэнні пераважае словаскладанне. Сінтакс. адносіны выражаюцца пераважна парадкам слоў і прыназоўнікавымі канструкцыямі. Асновы адзінай нормы літ. мовы склаліся ў 17 ст. У пісьмовай і вуснай разнавіднасцях літ. мовы, а таксама паміж паўн. варыянтам (у Нідэрландах) і паўд. варыянтам (у Бельгіі) існуюць тэр. адрозненні. Пісьменства на аснове лац. графікі.

Літ.:

Миронов С.А. Нидерландский (голландский) язык. М., 1965;

Яго ж. История нидерландского литературного языка (IX—XVI вв.). М., 1986.

т. 11, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЛ II (Charles; 29.5.1630, Лондан — 6.2.1685),

кароль Англіі [1660—85]. Старэйшы сын Карла I, брат Якава II. З 1646 жыў у Францыі. Пасля пакарання смерцю бацькі (1649) абвешчаны каралём Шатландыі. У выніку падзення т. зв. другой рэспублікі (1660) абвешчаны каралём Англіі (рэстаўрацыя Сцюартаў). У 1665—74 намагаўся забяспечыць панаванне Англіі на моры (гл. Англа-галандскія войны 17 стагоддзя), дзеля чаго ў 1670 заключыў тайны саюз з франц. каралём Людовікам XIV.

т. 8, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРЭ́ЧКІ (Ribes),

род кветкавых раслін сям. агрэставых. Каля 150 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Еўразіі, Амерыкі і ў Афрыцы (Атласкія горы). На Беларусі 6 дзікарослых і культурных відаў П.: альпійскія (R. aiplinum), залацістыя (R. aureum), пушыстыя (R. spicatum), светлыя (R. lucidum), чорныя (R. nigrum), чырвоныя (R. rubrum). Трапляюцца ў вільготных лясах, сярод хмызнякоў, ускрай балот і па берагах рэк; культывуюцца ў прамысл. і аматарскім садаводстве. 14 відаў інтрадукавана ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі.

Лістападныя, радзей вечназялёныя кусты выш. да 2 м. Парасткі гладкія, часам шыпаватыя. Лісце простае, чаргаванае, голае або апушанае, бывае з залозкамі. Кветкі ў гронках, двух- ці аднаполыя. Плод — ягада. Віды П. аб’ядноўваюць у 3 групы. Для П. чорных характэрны спецыфічны пах з-за наяўнасці залозак на ніжняй паверхні лісця. Вядомыя сарты: Беларускія салодкія, Галубка, Мінай Шмыроў, Кантата-50, Паўлінка. Група П. чырвоных як лек. расліна вядомая з 14 ст., як ягадная — з 16 ст. Сарты: Галандскія чырвоныя, Вялікія белыя, Ненаглядныя. Група П. залацістых эндэмічная для Паўн. Амерыкі. Харч., лек., дэкар. расліны.

Літ.:

Волузнев А.Г. Ягодный сад. Мн., 1970;

Валягина-Малютина Е.Т. Деревья и кустарники Средней полосы Европейской части России. СПб., 1998.

Парэчкі. Сарты: 1 — Беларускія салодкія; 2 — Галубка; 3 — Мінай Шмыроў; 4 — Кантата 50; 5 — Галандскія чырвоныя; 6 — Вялікія белыя.

т. 12, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛЬГІ́ЙСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1830,

буржуазная рэвалюцыя ў бельгійскіх абласцях Нідэрландскага каралеўства. Аб’яднанне Бельгіі з Галандыяй у каралеўства Нідэрланды (паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15) выклікала бельгійска-галандскія эканам., рэліг. і моўныя супярэчнасці. У 1828 бельг. ліберальныя і каталіцкія партыі заключылі часовы саюз і павялі барацьбу за аддзяленне Бельгіі. Ідэя незалежнасці была падтрымана шырокімі масамі. Ліпеньская рэвалюцыя ў Францыі (1830) стала каталізатарам узбр. паўстання ў Бельгіі. Бельгійская рэвалюцыя пачалася 25 жн. ў Бруселі і пашырылася на бельг. правінцыі. У выніку вераснёўскіх баёў амаль уся Бельгія была вызвалена ад галандскіх войскаў. 10.11.1830 бельг. Нац. кангрэс абвясціў незалежнасць Бельгіі.

т. 3, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТА́ДЭ (van Ostade),

галандскія жывапісцы. Браты. Адрыян ван Астадэ (хрышчаны 10.12.1610, г. Харлем, Нідэрланды — 2.5.1685), майстар быт. жанру. Вучыўся, відаць, у Ф.Халса. Спачатку ствараў грубавата-гратэскавыя сцэны гулянак і боек у духу А.​Браўэра («Бойка», 1637). Пазней пад уплывам Рэмбранта пісаў у мяккай, карычнявата-залацістай танальнасці, выкарыстоўваючы эфекты святлаценяў. Творы гэтага перыяду са сцэнамі сял. жыцця («Школьны настаўнік», 1662; «У вясковай карчме», 1660) адметныя дабрадушным гумарам і рысамі сузіральнасці. Ісаак ван Астадэ (хрышчаны 2.7.1621, г. Харлем — 16.10.1649). Вучань свайго брата. Пісаў вясковыя пейзажы, вытрыманыя ў сярэбраным каларыце, які тонка перадае асаблівасці асвятлення, уключаў жанравыя сцэны («Зіма», 1640; «Замерзлае возера», 1642).

Я.​Ф.​Шунейка.

Адрыян ван Астадэ. У вясковай карчме. 1660.

т. 2, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)