Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
галадава́цьнесов., см. галада́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
Разм. Тое, што і галадаць. Палітычныя вязні астрога галадавалі чацвёра сутак, і турэмнае начальства вымушана было палічыцца з некаторымі іх патрабаваннямі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
famish
[ˈfæmɪʃ]1.
v.t.
мары́ць го́ладам
2.
v.i.
1) быць мо́цна гало́дным; галадава́ць
2) паміра́ць з го́ладу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Галадо́ўля ’голад, галадаванне’ (БРС, Касп., Шат.). Як і галадо́ўка, утварэнне ад дзеяслова галадава́ць. Суф. ‑оўля звычайна з’яўляецца пры вытворных назоўніках (для абазначэння дзеяння) ад дзеясловаў з марфемай *ov‑ (*‑ou̯‑): будава́ць — будоўля і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галадо́ў ’голад, галодны час’ (Нас.): «другі год галадоў церпім». Гэтай формы няма ў іншых усх.-слав. мовах (і ў іншых слав.). Калі гэта сапраўдны назоўнік, то яго можна лічыць вельмі рэдкай дыялектнай формай, утворанай ад дзеяслова галадава́ць зваротным словаўтварэннем. Але не хапае дадатковых даных, іншага матэрыялу, таму такое тлумачэнне застаецца вельмі праблематычным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загатава́ць1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Разм.
1. Стварыць запас чаго‑н.; нарыхтаваць. Загатаваць дроў на зіму. □ Вось, каб не галадаваць, Трэ’ табе загатаваць за ўраджай запасы збожжа.Крапіва.
2. Зрабіць, падрыхтаваць. — Я прыйшоў сюды, дык не ўмеў нават як след раствор загатаваць.Кулакоўскі.
загатава́ць2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Давесці да кіпення; закіпяціць. Загатаваць ваду. Загатаваць чаю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галада́ць (БРС). Дзеяслоў, які суадносіцца з прасл. назоўнікам *goldъ ’голад’ (гл. голад). Гэты марфалагічны тып (*goldati) вядомы ў частцы слав. моў. Параўн. яшчэ рус.голода́ть, укр.дыял.голода́ти. У адных і тых жа слав. мовах могуць сустракацца паралельна і іншыя марфалагічныя тыпы гэтага дзеяслова. Так, вельмі пашыраны тып *goldovati *goldujǫ. Параўн. бел.галадава́ць (Нас., Касп., Шат.), укр.голодува́ти (< голодовати), рус.дыял.голодова́ть, славац.hladovať, чэш.hladověti і г. д.