Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
газо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, а таксама трава, пасеяная на гэтай пляцоўцы.
|| прым.газо́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
газо́нм.газо́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
газо́нгазо́н, -на м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
газо́н, ‑а, м.
Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, засаджаная кветкамі. Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак.А. Александровіч.
[Фр. gazon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЗО́Н
(франц. gazon),
участак зямлі з травяным покрывам, роўна і нізка падстрыжаным. Вылучаюць газоны дэкаратыўныя (паркавыя, або садовыя, партэрныя, лугавыя, маўрытанскія), спартыўныя і спец. прызначэння (на аэрадромах, для замацавання адхонаў і інш.). Ствараюць газон высевам насення шматгадовых траў на выраўнаваную глебу. Для маўрытанскіх (стракатакветных) газонаў выкарыстоўваюць сумесь траў і прыгожа квітучых раслін (календула, васілёк, незабудка, іберыс, мак і інш.). Догляд газонаў: рамонт (падсяванне траў або дзернаванне), падстрыганне або касьба, паліўка, падкормка, барацьба з пустазеллем. На Беларусі для газонаў выкарыстоўваюць травы: райграс пашавы, аўсяніцу лугавую і чырвоную, метлюжок лугавы, мятліцу звычайную і белую, канюшыну чырвоную і белую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
газо́нм. Rásen m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
газо́н
(фр. gazon)
пляцоўка ў садзе, скверы, парку з роўна падстрыжанай сеянай травой і кветкамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Газо́н (БРС). Рус.газо́н, укр.газо́н. Запазычанне ў рус. мове (на пачатку XVIII ст.) з франц.gazon ’тс’ (а гэта са ст.-в.-ням.). Гл. Фасмер, 1, 382 (некалькі іначай гісторыю франц. слова прадстаўляе Шанскі, 1, Г, 10). Не зусім ясна, як франц. слова трапіла ў бел. мову: праз якую мову-пасрэднік? Рудніцкі (785–786) для ўсіх гэтых слоў прымае як непасрэдную крыніцу франц. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
газо́н
(фр. gazon)
пляцоўка ў садзе, скверы, засеяная травой.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)