віската́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак. (разм.).

Пранізліва крычаць, утвараць высокія пранізлівыя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віската́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. віскачу́ віско́чам
2-я ас. віско́чаш віско́чаце
3-я ас. віско́ча віско́чуць
Прошлы час
м. віската́ў віската́лі
ж. віската́ла
н. віската́ла
Загадны лад
2-я ас. віскачы́ віскачы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час віско́чучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

віската́ць несов., разг. визжа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Разм. Пранізліва крычаць; утвараць высокія пранізлівыя гукі. Жалезныя аскепкі зенітных снарадаў барабанілі па дахах, віскаталі па каменнях бруку. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віската́ць kréischen vi; wínseln vi (пра сабаку)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Віскатаць ’вішчаць’ (КТС) — адыменны дзеяслоў. Да віскат (гл.). Сюды ж віскатанне (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віската́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. віскатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння; віскат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

jáulen vi выць, віската́ць, скавыта́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Піску́н 1 ’рабіннік, Turdus pilaris’. Да пішчаць, піск (гл.). Параўн. польск. kwiczoł, kwiczal ’тс’ < kwiczeć ’віскатаць, вішчаць’.

Піску́н 2 ’рачная мінога’ (Др.-Падб.; смал., Дабр.), ’уюн’ (гарад., Нар. лекс.; полац., З нар. сл.; беш., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ; гом., Мат. Гом.); параўн. рус. дыял. писку́н ’уюн, Misgurnus fossilis L.’ Да пішчаць, піск (гл.), гл. Каламіец (Рыбы, 37), сюды ж піску́н ’той, хто часта пішчыць’ (ТСБМ), ’хто прыстае з пісклівай просьбай’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)