ві́рус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Найдрабнейшая няклетачная часціца, што размнажаецца ў жывых клетках і выклікае заразнае захворванне.

В. шаленства.

В. індывідуалізму (перан.).

2. У інфарматыцы: спецыяльная праграма, якая выклікае непаладкі ў рабоце камп’ютара.

|| прым. ві́русны, -ая, -ае.

В. грып.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́рус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́рус ві́русы
Р. ві́руса ві́русаў
Д. ві́русу ві́русам
В. ві́рус ві́русы
Т. ві́русам ві́русамі
М. ві́русе ві́русах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ві́рус ж., бакт. ви́рус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́рус,

гл. вірусы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́рус біял Virus [´vi:-] n -, -ren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ві́рус ’дробныя мікраарганізмы, якія выклікаюць заразныя захворванні’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88) < лац. virus ’яд, слізь, вязкая вадкасць, сок’. У значэнні ’вірусрус. слова ўжываецца з канца XIX ст.; да гэтага часу лац. virus азначала ’яд’; ’арганізм, які перадаваў хваробу пры непасрэдным кантакце’ (Шанскі, 1, В, 104). Сюды ж вірусны, вірусалогія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́рус

(лац. virus = яд)

1) найдрабнейшы мікраарганізм, узбуджальнік інфекцыйных хвароб (напр. в. грыпу);

2) перан. узбуджальнік якіх-н. непажаданых сацыяльных, псіхалагічных і іншых з’яў (напр. в. індывідуалізму);

3) інф. праграма, здольная далучацца да іншых праграм камп’ютэра і выклікаць збоі ў іх працы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ге́рпес-ві́рус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ге́рпес-ві́рус ге́рпес-ві́русы
Р. ге́рпес-ві́руса ге́рпес-ві́русаў
Д. ге́рпес-ві́русу ге́рпес-ві́русам
В. ге́рпес-ві́рус ге́рпес-ві́русы
Т. ге́рпес-ві́русам ге́рпес-ві́русамі
М. ге́рпес-ві́русе ге́рпес-ві́русах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

папіло́ма-ві́рус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. папіло́ма-ві́рус папіло́ма-ві́русы
Р. папіло́ма-ві́руса папіло́ма-ві́русаў
Д. папіло́ма-ві́русу папіло́ма-ві́русам
В. папіло́ма-ві́рус папіло́ма-ві́русы
Т. папіло́ма-ві́русам папіло́ма-ві́русамі
М. папіло́ма-ві́русе папіло́ма-ві́русах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хваробатво́рны, -ая, -ае.

Які выклікае хваробу.

Х. вірус.

|| наз. хваробатво́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)