Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ві́лаж. ви́лла
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ві́ла, ‑ы, ж.
Багатая загарадная дача або дом-асабняк з садам, паркам. Тэддзі накіраваў машыну ў глыб парку, дзе сярод дрэў хавалася загарадная віла.Гарбук.
[Лац. villa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віла (арх.) 1/127, 475; 3/77
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛА (Vila),
Порт-Віла, сталіца дзяржавы Вануату, на ПдЗ в-ва Эфатэ. 19,3 тыс.ж. (1989). Порт на Ціхім ак. (вываз копры, какавы, кавы). Міжнар. аэрапорт. Перапрацоўка мяса і рыбы. Міжнар. фінансавы цэнтр (нізкія падаткі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛА (ад лац. villa сядзіба, маёнтак),
загарадны дом з садам ці паркам. У Стараж. Рыме вілай называлі загараднае памесце для адпачынку і забаў. Маляўніча размешчаныя пабудовы вілы групаваліся вакол адкрытага двара, жылыя памяшканні ўпрыгожвалі мазаікай і размалёўкай. Комплекс вілы іншы раз уключаў будынкі храма, т-ра, каналы, вадаёмы, дэкар. скульптуру (віла імператара Адрыяна ў Тывалі, 2 ст.). У эпоху Адраджэння склаўся тып вілы, які меў восевую кампазіцыю з гал. будынкам у цэнтры, яго лоджыя адкрывалася на тэрасныя сады (віла Мадама, цяпер у Рыме, пачата ў 1517, арх. Рафаэль, А. да Сангала Малодшы, віла «Ратонда» ў Вічэнцы, 1551 — 67, арх. А.Паладыо). Строгія і зграбныя ансамблі віл эпохі Адраджэння змяніла складаная і мудрагелістая кампазіцыя пышных барочных віл. У 19—20 ст. вілай называюць камфартабельны аднасямейны дом з садам ці паркам у прыгарадзе ці курортнай мясцовасці (віла Савой каля Парыжа, 1929—31, арх. Ле Карбюзье; «Дом над вадаспадам» у Пенсільваніі, 1936, арх. Ф.Л.Райт; загарадны дом у Каліфорніі, 1946, арх. Р.Нёйтра і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ві́лаж. Villa [´vı-] f -, Víllen, Lándhaus n -es, -häuser
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ві́ла
(лац. villa)
камфартабельны загарадны дом-асабняк з садам ці паркам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ві́ла ’дом-асабняк’ (БРС, КТС) запазычана з рус.вилла (Крукоўскі, Уплыў, 73), хаця не выключана магчымасць запазычання з польскай мовы. Рус. слова паходзіць з іт.villa ’дача, вёска’ < лац.villa ’дача’ (Фасмер, 1, 315; Шанскі, 1, В, 98; КЭСРЯ, 81; Махэк₂, 689; БЕР, 1, 148).