Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Олд Вік» (тэатр, Лондан) 3/230
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ОЛД ВІК»
(Old Vic Theatre),
найбуйнейшы драм.т-р у Лондане. Адкрыты 11.5.1818 як т-р тыпу мюзік-хола пад назвай «Кобург тыэтр», з 1833 — Т-р Вікторыі (у народзе фамільярна наз. «Old Vic» — «Старая Вік»). У 1880 у т-ры размясціўся цэнтр оперы і драмы — Каралеўская зала Вікторыі. З канца 1890-х г. вядучы т-р Вялікабрытаніі. Ставіліся пераважна п’есы класічнай англ. і сусветнай драматургіі. З 1914 спецыялізуецца на пастаноўцы п’ес У.Шэкспіра. У розны час кіраўнікамі т-ра былі Л.Бейліс, Т.Гатры, Л.Аліўе (сумесна з Р.Рычардсанам і Дж.Барэлам), Х.Хант, М.Бентал, М.Эліят і інш.; выступалі акцёры Дж.Гілгуд, Аліўе, А.Гінес, Ч.Лотан, Рычардсан, М.Рэдгрэйв, С.Торндайк, П.Эшкрафт і інш. У 1963—76 у памяшканні т-ра выступаў Нац.т-р Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
закрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Пачаць крычаць. // Крыкнуць, пракрычаць. Дзесь у лузе над рэчкаю нейкая бяссонная ці патрывожаная пташка закрычала два разы: «кі-і-і-вік, кі-і-і-вік» і змоўкла.Колас.— Адаська! — закрычаў бацька, кідаючыся да сына ў парозе.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ві́чанка ’вікавая салома’ (Мат. Гом.). Ад вічаны (вік + ян) пры дапамозе суф. ‑ка. Гл. віка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЁРТАН, Бартан (Burton; сапр.Джэнкінс; Jenkins) Рычард (10.11.1925, г. Суонсі, Вялікабрытанія — 5.8.1984), англійскі акцёр. Вучыўся ў Оксфардзе. На сцэне з 1941. Вядомы як выканаўца роляў у п’есах У.Шэкспіра ў Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры і т-ры «Олд-Вік». З 1949 у кіно. У 1966 разам з жонкай Э.Тэйлар заснаваў кінакампанію «Тэйбёр». Праславіўся ў ролі Джымі Портэра — маладога бунтара супраць маральных і сац. асноў грамадства ў фільме «Азірніся ў гневе». Сярод інш. фільмаў: «Клеапатра», «Хто баіцца Вірджыніі Вульф?», «Утаймаванне свавольніцы», «1984».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛГУД ((Gielgud) Джон Артур) (н. 14.4.1904, Лондан),
англійскі акцёр і рэжысёр. Тэатр. адукацыю атрымаў у Каралеўскай акадэміі драм. мастацтва. З 1921 у т-рах «Олд Вік», Шэкспіраўскім мемарыяльным і інш. Асабліва вядомы па шэкспіраўскім рэпертуары (таксама і як рэжысёр): Гамлет, Кароль Лір, Рычард III, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы; дзве апошнія ролі і ў кіно), Бенядзікт («Многа шуму з нічога») і інш. Значнымі ў яго творчасці былі ролі ў п’есах А.Чэхава, Г.Грына, Э.Олбі і інш. Інсцэніраваў «Злачынства і пакаранне» Ф.Дастаеўскага (1946, выканаў ролю Раскольнікава). З 1932 у кіно: «Сакрэтны агент», «Забойства ва Усходнім экспрэсе», «Дырыжор», «Гандзі», «На паляванні» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТУ́Р, Ла Тур (La Tour) Жорж дэ (19.3.1593, г.Вік-сюр-Сей, Францыя — 30.1.1652), французскі жывапісец; прадстаўнік караваджызму. Пісаў рэліг. і жанравыя карціны, якім уласцівы прастата і напружанасць кампазіцыйнай пабудовы, лаканізм выяўл. сродкаў. Карціны падзяляюцца на дзённыя сцэны, якія трактуюцца ў халодным і яркім асвятленні, і начныя, якія будуюцца на рэзкім кантрасце святла і ценю з вызначанай крыніцай святла (свечка, паходня), што надае ім загадкавасць і драматызм. Сярод твораў: «Варажбітка» (1610-я г.), «Махляры» (каля 1625), «У ліхвяра», «Нараджэнне Хрыста» (абедзве 1630-я г.), «Іосіф-цясляр», «Магдаліна са свяцільнікам» (абодва 1640-я г.), «Адрачэнне апостала Пятра» (1650) і інш.
адзін з вядучых англ.драм. калектываў. Засн. ў 1879 у г. Стратфард-он-Эйван (да 1961 наз. Шэкспіраўская мемарыяльная трупа). З 1982 размяшчаецца ў культ. комплексе «Барбікан-цэнтр» у Лондане. Ставіць п’есы У.Шэкспіра, праводзіць шэкспіраўскія фестывалі (з 1886 рэгулярна). У розныя гады трупу ўзначальвалі рэжысёры Ф.Бенсан, У.Брыджэс-Адамс, Б.А.Пейн, Б.Джэксан, А.Куэйл, Г.Баем-Шоу, П.Хол, Т.Нан, Т.Хэндс, А.Ноўбл (з 1990); працавалі Т.Гатры, Ф.Ф.Камісаржэўскі, П.Брук, Т.Рычардсан і інш.; акцёры: Э.А.Тэры, Г.Бірбам Тры, Дж.А.Гілгуд, Л.К.Аліўе, В.Лі, Р.Рычардсан, Ч.Лотан, М.Рэдгрэйв, П.Скофілд і інш. Філіялы з 1960 — т-р «Олд Вік» і камерны т-р «Вархаўз» у Лондане, дзе ставяцца англ. класічная і сучасная драматургія.
англійскі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно. Вучыўся ў Цэнтр. школе дэкламацыі і драм. мастацтва ў Оксфардзе (1924—25). На сцэне з 1922, у кіно з 1930. З 1926 выступаў у рэпертуарных т-рах Англіі, у т. л. ў «Олд Вік» (з 1937, у 1944—49 яго кіраўнік), у 1963—73 у Нац. т-ры (Лондан, дырэктар т-ра). Ставіў п’есы У.Шэкспіра, творы класічнай і сучаснай драматургіі. Адзін з лепшых выканаўцаў цэнтр. роляў у п’есах Шэкспіра «Гамлет», «Рычард III», «Генрых V» (усе і ў кіно, у апошнім — акцёр, рэжысёр і сцэнарыст), «Карыялан», «Кароль Лір», «Макбет», «Атэла» і інш. Сярод інш. работ у кіно: адмірал Нельсан («Лэдзі Гамільтан»), «Тры сястры» паводле А.Чэхава (рэжысёр).