відаво́чца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. відаво́чца відаво́чцы
Р. відаво́чцы відаво́чцаў
Д. відаво́чцу відаво́чцам
В. відаво́чцу відаво́чцаў
Т. відаво́чцам відаво́чцамі
М. відаво́чцу відаво́чцах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

відаво́чца, ‑цы, м.

Сведка якога‑н. здарэння, падзеі. Мая скарбонка цікавых дробязей, кур’ёзаў зрабіла мяне відавочцам, ды і не відавочцам, а ўдзельнікам хвалюючай жыццёвай гісторыі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відавочца ’сведка здарэння, падзеі’ (КТС). Калька з рус. очевидец, аднак з польск. суфіксам Nomina agentis ‑ca (прасл. ‑ьca), які на ўсх.-слав. глебе даў ‑ец/‑ац; параўн. бел. відавочац.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

відаво́чнік м., відаво́чца м. ugenzeuge m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

відаво́чнік, ‑а, м.

Тое, што і відавочца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

eyewitness [ˈaɪwɪtnɪs] n. (of, to) све́дка, відаво́чца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

очеви́дец све́дка, -кі м., відаво́чнік, -ка м., відаво́чца, -цы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

naoczny

1. відавочны; яўны;

2. які бачыў на ўласныя вочы;

naoczny świadek — відавочца; сведка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сведка, відавочца, паняты / на дуэлі: секундант (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

witness1 [ˈwɪtnəs] n.

1. све́дка; відаво́чца;

a witness for the defence/prosecution све́дка абаро́ны/абвінава́чвання

2. law све́дчанне; паказа́нне све́дкі;

give witness све́дчыць

3. прыме́та, до́каз, пацвярджэ́нне

bear witness to smth. пацвярджа́ць што-н.;

call to witness выкліка́ць за све́дку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)