Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вярхо́ўеср. верхо́вье
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вярхо́ўе, ‑я, н.
Верхняе цячэнне ракі і мясцовасць, якая прылягае да яе. Найбольш значныя лясныя масівы, з перавагай сасны, захаваліся ў вярхоўях Бярэзіны.Прырода Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярхоўе (в., Віцебскі р-н) 1/215; 3/129 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вярхоўе (в., Бешанковіцкі р-н) 2/319 (к.); 3/269; 9/487; 11/221 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРХО́ЎЕ,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Свяча, на аўтадарозе Бешанковічы—Чашнікі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПдЗ ад г.п. Бешанковічы, 62 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Чашнікі. 833 ж., 318 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вярхо́ўен.Óberlauf m -(e)s;
вярхо́ўе РэйнаÓberlauf des Rheins
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вярхо́ўе1 ’частка ракі ля яе вытокаў’ (БРС, КТС), укр.верхівʼя, рус.верховье ’тс’. Усходнеславянская лексема (на астатняй слав. тэрыторыі слова мае іншыя значэнні; параўн. славен.vrhóvje ’горы’), утвораная ад vьrx‑ъ, дзе ‑ъ паходзіць з й < *‑ой; яго рэфлекс мы назіраем у пазнейшым суф. ‑ov‑ (Экерт, ВСЯ, 4, 104). Спачатку vьrxovьje абазначала ’верх чаго-небудзь’; ’вяршыня гары’, потым (ва ўсходніх славян) — ’месца на вяршыні, адкуль рака выцякае’ (Шанскі, 1, В, 69).
Вярхо́ўе2 ’першы ачос ільну’ (Касп.); ’нізкагатунковая пража з пачасся льну’ (Уладз.), вярхо́ўя ’горшы гатунак ільнянога валакна’ (Бяльк.); ’зрэб’е, ачоскі з атрапанага льну’ (Янк. II, III, барыс., Янк. Мат.), пін.вэрхо́вʼе ’зрэб’е’ (Шатал.). Рус.верховье: йонаўск. (ЛітССР), прэйл. (ЛатССР), пск., смал. ’першыя вычаскі’, таксама с.-урал. ’слой ільновалакна’, пск., йонаўск., прэйл. ’пража з першых вычасак’, йонаўск. ’палатно з гэтай пражы’. Бел. інавацыя. Да вярхоўе1 < прасл.vьrxovьje ’вярхі чаго-небудзь’.
*Вярхо́ўе3, вярхо́ўя (зборн.) ’вярхі дрэў’ (Бяльк.), укр.верхівʼя, польск.wierzchowie, славен.vrhǫ̑vje ’тс’, якое магло б быць другасным. Да вярхо́ўе1 < прасл.vьrxovьje ’вярхі, верхнія часткі чаго-небудзь’.