вярста́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вярста́к верстакі́
Р. верстака́ верстако́ў
Д. верстаку́ верстака́м
В. вярста́к верстакі́
Т. верстако́м верстака́мі
М. верстаку́ верстака́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вярста́к, верстака. м.

Тое, што і варштат (у 1 знач.). Дзядзька.. прыладзіў каля зямлянкі нешта накшталт верстака, нарыхтаваў алешыны і пачаў рабіць ночвы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярста́к ’сталярны варштат’ (КТС, Інстр. II, Шат.), палес. вэрста́к, вярста́к ’тс’ (Уладз.), рус. верстак. Відазмененае ст.-бел. запазычанне верстатъ (< ст.-польск. warstat), пераразмеркаванае дысіміляцыяй тат > так. Гл. яшчэ вярста́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)