Вярста́к ’сталярны варштат’ (КТС, Інстр. II, Шат.), палес. вэрста́к, вярста́к ’тс’ (Уладз.), рус. верстак. Відазмененае ст.-бел. запазычанне верстатъ (< ст.-польск. warstat), пераразмеркаванае дысіміляцыяй тат > так. Гл. яшчэ вярста́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)