вярну́ць¹, -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; ве́рнуты; зак., каго-што.

1. Аддаць узятае назад.

В. доўг.

2. Прымусіць або даць магчымасць вярнуцца назад.

В. дамоў.

В. бацьку дзецям.

В. да жыцця (вылечыць).

|| незак. вярта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і варо́чаць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вярну́ць², -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць.

В. машыну ўправа.

В. нос ад чаго-н. (адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, грэбаваць кім-, чым-н.). Здушы верне (брыдка думаць пра што-н., глядзець на што-н.).

2. Валіць на бок, пераварочваць.

В. воз.

3. перан. Схіляць да чаго-н., даваць пэўны кірунак (думкам, размовам і пад.; разм.).

Мне вядома, куды ён верне.

4. перан., на каго-што. Перакладваць віну на іншага (разм.).

Сам вінаваты, а на другіх верне.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню.

Дым верне з коміна.

6. 3 цяжкасцю ўзнімаць пласты зямлі.

Трактар верне дзёран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вярну́ць I сов.

1. (отдать взятое или получить утраченное) верну́ть, возврати́ть; вороти́ть; (силы, здоровье и т.п. — ещё) восстанови́ть;

2. (попросить или принудить прибыть обратно, заставить заняться ранее покинутым делом) верну́ть, возврати́ть; вороти́ть;

зага́дам дырэ́ктар ~ну́ў яго́ да пра́цы — прика́зом дире́ктор верну́л его́ к рабо́те;

в. да жыцця́ — верну́ть к жи́зни;

што было́, таго́ не ве́рнеш — что бы́ло, того́ не вернёшь (не воро́тишь)

вярну́ць II несов.

1. повора́чивать, свора́чивать;

2. разг. клони́ть, наклоня́ть, крени́ть; опроки́дывать, вали́ть;

3. вали́ть;

дым ве́рне з ко́міна — дым вали́т из трубы́;

4. перен., разг. клони́ть;

мне вядо́ма, куды́ ён ве́рне — мне изве́стно, куда́ он кло́нит;

5. перен., разг. нагова́ривать;

6. разг. (землю) рыть;

в. нос — вороти́ть нос;

го́ры в. — (на каго) облива́ть гря́зью (кого);

з душы́ ве́рне — с души́ воро́тит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

вярну́ць 1, вярну, вернеш, верне; зак., каго-што.

1. Аддаць узятае. Вярнуць пазычанае. Вярнуць доўг. □ Вярнула смелая Марылька гаспадару каня і ўсё дабро. Якімовіч.

2. Атрымаць назад што‑н. затрачанае, зрасходаванае. Не то што ўраджай сабраць, нават насення людзі вярнуць не змаглі... Грамовіч.

3. Прымусіць або ўгаварыць вярнуцца назад. [Людзі], тулячыся да хвоі, баяліся паварушыцца — усё ім здавалася, што іх хтосьці бачыць і верне іх зараз назад. Чорны. Далей аўтобуснага прыпынку Зіна не дазволіла сябе праводзіць, нават Сямёна вярнула. Шыцік. // перан. Выклікаць, узнавіць у каго‑н. ранейшае (пра думкі, настрой). Гэтыя словы адразу вярнулі Язэпа да рэальнасці. Шахавец. Гудок вярнуў Міхала да ранейшых думак. Карпаў.

•••

Вярнуць да жыцця — аднавіць жыццёвыя сілы, энергію, функцыі каго‑, чаго‑н.; вылечыць.

вярну́ць 2, вярну, вернеш, верне; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць. Суровыя і маўклівыя перавозчыкі са стрэльбамі і гранатамі.. плывуць некаторы час удоўж берага.., а потым вернуць упоперак Прыпяці і шчасліва прыстаюць на яе другі бераг. Колас. Сонца вярнула з поўдня, пякло, паліла твар. Пташнікаў.

2. Нахіляць, валіць на бок, пераварочваць. Вярнуць воз. □ — На бок вярніце, дном угору! Палечым зараз, наш ты хворы! — Да чоўна дзядзька так звярнуўся. Колас.

3. перан. Разм. Схіляць да чаго‑н., даваць пэўны напрамак думкам, размовам і пад. Не туды, брат, вернеш! □ [Варывончык:] — Ты [Аксіння] занадта ўжо стала вярнуць усюды на сваё. Кулакоўскі.

4. перан. Разм. Перакладаць віну на другога. Жывёлаводы вярнулі на брыгадзіраў, брыгадзіры абвінавачвалі жывёлаводаў. Дуброўскі. [Бабуля:] — Мачыха сама мёд крадзе, а верне ўсё на падчаранят. Брыль.

5. Разм. Варочаць што‑н. цяжкае, грувасткае; выконваць цяжкую работу. Ззаду [трактара] падскоквалі плугі, скраблі дарогу і вярнулі дзёран. Пташнікаў.

6. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню. На маленькім століку стаіць самавар і скавыча на ўсе галасы.. аж пара з яго верне. Колас.

•••

Вярнуць нос — адносіцца да каго‑, чаго‑н. з пагардай; грэбаваць кім‑, чым‑н.

Горы вярнуць на каго — няславіць, гаварыць пра каго‑н. дрэннае.

З душы верне — пра што‑н. вельмі непрыемнае, агіднае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярну́ць

1. (аддаць) zurückgeben* vt, bgeben* vt; wedergeben* vt;

вярну́ць пазы́ку ine Schuld zurückzahlen [bezhlen];

2. (страчанае) wedergewinnen* vt, wederbekommen* vt, zurückgewinnen* vt;

3. (каго-н з дарогі) zurückholen vt, zurückrufen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Вярну́ць ’аддаць узятае або атрымаць згубленае’; ’прымусіць або папрасіць вярнуцца назад’; ’заняцца пакінутай справай’ (БРС, Яруш.); ’звярнуць з дарогі’ (КТС, Гарэц., Бяльк., Касп.); ’нахіліць, хіліць’; ’ісці (аб дыме з коміна)’; ’капаць зямлю’ (БРС); ’нагаворваць’ (БРС, Шат.); ’згарнуць кудзелю да прадзіва’ (Жд., 1). Укр. вернути ’атрымаць назад’; ’абярнуць адзін раз’; ’паварочваць’; ’схіляць да чаго-небудзь’; ’вяртаць’, рус. верну́ть: арханг. ’прыводзіць у абарачэнне’, йонаўск. ’схіляць да чаго-небудзь’; ’вяртаць назад’, каш. vernǫc, славен. vŕniti ’вяртаць, вярнуць’, серб.-харв. вр́нутивярнуць’; ’звярнуць, павярнуць, збочыць’, макед. врневярнуць’, балг. върнавярнуць’; ’аддаць назад’; ’прымусіць вярнуцца’. Прасл. vьrnǫti < vьrtnǫti (Шанскі, 1, В, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варо́чаць¹ гл. вярнуць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вярта́ць гл. вярнуць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

верну́ть сов., в разн. знач. вярну́ць;

верну́ть де́ньги вярну́ць гро́шы;

верну́ть убы́ток вярну́ць стра́ту;

верну́ть на рабо́ту вярну́ць на пра́цу;

верну́ть наза́д вярну́ць наза́д;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

паваро́чаць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Вярнуць назад многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)