Вянцы (астран.) 1/399, 562; 3/267, 311

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯНЦЫ́,

рознакаляровыя кольцы вакол Сонца, Месяца або яркіх зорак. Утвараюцца ў выніку дыфракцыі святла пры праходжанні яго праз кроплі вады або ледзяныя крышталікі ў тонкіх вадзяных або ледзяных воблаках. Вуглавая адлегласць паміж кольцамі адваротна прапарцыянальная радыусу кропляў: чым драбнейшыя кроплі, тым большыя вянцы. Адрозніваюцца ад гало меншым радыусам кольцаў (не больш за 5°). У метэаралогіі вянцы выкарыстоўваюць для вывучэння воблакаў і туманаў.

т. 4, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вяне́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вяне́ц вянцы́
Р. вянца́ вянцо́ў
Д. вянцу́ вянца́м
В. вяне́ц вянцы́
Т. вянцо́м вянца́мі
М. вянцы́ вянца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Една́ць папа́ ’дамаўляцца аб вянцы’ (Рам.) < польск. jednać ’угаворваць, схіляць на свой бок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчапа́, ‑ы, ж., зб.

Разм. Тое, што і дранка. Над частаколам уздымаліся толькі два-тры вянцы сцен ды трох’ярусны дах з грубай замшэлай шчапы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.

1. Часовая падкладка, апора пад што‑н. у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі. Перакочваць бярвенне па лагах.

2. Абл. Падваліна. — Нам трэба [лес] на стойкі, на ніжнія вянцы, на лагі, каб падлога не гніла, — пералічваў Сільчанка. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́цішча, ‑а, н.

Разм. Месца, дзе раней стаяла хата. Лёгка адшукаць яшчэ Родную руіну — На зарослым хацішчы Расцвіла шыпшына. Вітка. Бераг зарос крапівою па пояс, крапіва буяла і над каменнем якогасьці хацішча. Лось. А неўзабаве на старым хацішчы ўжо стаялі вось гэтыя тры вянцы новага зруба... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штанда́ры, ‑аў; адз. штандара, ‑ы, ж.

Разм. Вялікія, звычайна дубовыя, укапаныя ў зямлю калоды, на якія кладуцца падрубы якога‑н. драўлянага збудавання. Зруб быў яшчэ толькі пачаты — усяго тры вянцы, пакладзеныя на круглыя, тоўстыя дубовыя штандары. Сачанка. [Астаповіч] апынуўся паміж штандараў, на якіх трымаўся ўвесь млынавы будынак. Чорны.

[Ням. Ständer — стойка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Расцягаць усё, многае або ўсіх, многіх. А яшчэ праз тры дні ўначы загарэлася новая хата, і, тушачы, вянцы парасцягалі па ўзгорку, аж да падмурка. Мікуліч. Ваўкі, калі гэта былі яны, часткова з’елі сваю здабычу на месцы, а часткова парасцягалі па логавах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПТЫ́ЧНЫЯ З’Я́ВЫ Ў АТМАСФЕ́РЫ,

светлавыя з’явы, звязаныя з праходжаннем у зямной атмасферы прамянёў Сонца і інш. свяціл або штучных крыніц святла. Выкліканы пераламленнем (міражы, мігаценне зорак і інш.), рассеяннем, адбіццём, інтэрферэнцыяй і дыфракцыяй святла на малекулах паветра і слаях рознай шчыльнасці (блакітны колер неба, золак, змярканне), аэразолях — кроплях вады, крышталях лёду (гала, вянцы, вясёлка, глорыя). Назіранні за аптычнымі з’явамі ў атмасферы вядуцца на метэастанцыях. Па гэтых з’явах можна меркаваць аб стане некаторых слаёў атмасферы і выкарыстоўваць іх як мясцовыя прыкметы надвор’я.

М.А.Гольберг.

т. 1, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)