вя́нуть несов.
1. вя́нуць;
2. перен. вя́нуць; марне́ць;
◊
у́ши вя́нут ву́шы вя́нуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ни́кнуть несов. ні́кнуць; (вянуть) вя́нуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вя́нуць несов., прям., перен. увяда́ть, вя́нуть;
◊ ву́шы в. — у́ши вя́нут
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вяць ’вянуць’ (КТС, Я руш.). Як паказваюць славянскія формы (бел. вянуць, укр. вʼянути, рус. вянуть, польск. więdnąć, в.-луж. wjadnyć, чэш. vadnouti, слав. vädnúť, серб.-харв. ве̏нути, славен. véniti, балг. ве́на, вя́на), бел. вяць з’яўляецца другасным. Гл. вянуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вя́нуць. Ст.-рус. вянути, рус. вя́нуть, укр. вʼя́нути, ст.-слав. оувѧдати, чэш. vadnouti, польск. więdnąć, балг. вя́на, серб.-харв. ве́нути і г. д. Прасл. *vędnąti, ‑vędati. Лічыцца роднасным са ст.-в.-ням. swintan, ням. schwinden ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 375. Ад *vęd‑ суфіксам ‑l‑ ўтворана *vędl‑ ’вялы’, якое ляжыць у аснове дзеяслова вя́ліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́дзіць 1 ’смярдзець, смуродзіць, псаваць паветра’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 132, зэльв.). Ц.-слав. ѫдити ’вэндзіць’, укр. вудити ’тс’, польск. wędzić, чэш. uditi, славац. údiť, славен. (v)oditi ’тс’. Параўн. таксама чэш. дыял. oudno ’душна, млосна’. Другая ступень чаргавання ў рус. вянуть, бел. вянуць і г. д. Роднаснае ст.-в.-ням. swintan, с.-в.-ням. swinden, н.-в.-ням. schwinden, ст.-в.-ням. swedan ’паліць павольна і з вялікім дымам’ (Фасмер, 1, 375; Брукнер, 608 і наст.; Махэк₂, 666; Рудніцкі, 1, 493). Змяненне значэння, відавочна, адбылося ў сувязі з запазычаннем польск. wędzić ’вэндзіць’ і адцясненнем вудзіць на перыферыю.
Ву́дзіць 2 ’красці’ (Жд., 2) Рус. смал. вуднуць ’секануць, украсці’ (Дабр.), ву́дзіць ’біць’ (Раст.). Няясна. Магчыма, роднаснае чэш. uditi ’дзяліць, расчляняць’, серб. у́дити ’расчляняць, рэзаць на кавалкі, рассякаць’ і далей да уд (гл.) (Брукнер, 592).
Ву́дзі́ць 3 (БРС, Нас., КТС, Бяльк.). Да вуда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)