вэ́ксаль, -я, мн. -і, -яў, м.

Грашовы дакумент — пісьмовае абавязацельства заплаціць каму-н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін.

Прад’явіць в.

|| прым. вэ́ксальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вэ́ксаль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вэ́ксаль вэ́ксалі
Р. вэ́ксаля вэ́ксаляў
Д. вэ́ксалю вэ́ксалям
В. вэ́ксаль вэ́ксалі
Т. вэ́ксалем вэ́ксалямі
М. вэ́ксалі вэ́ксалях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вэ́ксаль м. ве́ксель;

заплаці́ць па ~лі — уплати́ть по ве́кселю;

прад’яві́ць в. — предъяви́ть ве́ксель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вэ́ксаль, ‑я, м.

Пісьмовае абавязацельства заплаціць каму‑н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін. Заплаціць па вэксалю. Прад’явіць вэксаль.

[Ням. Wechsel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вэксаль 1/66, 140, 222; 3/217; 4/348; 6/157

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЭ́КСАЛЬ (ням. Wechsel літар. абмен),

пісьмовае даўгавое абавязацельства ўстаноўленай законам формы, якое выдаецца пазычальнікам (вэксалядаўцам) крэдытору (вэксалетрымальніку) і дае апошняму права патрабаваць ад пазычальніка выплаты да пэўнага часу сумы грошай, названай у вэксалі; від каштоўных папер. Выпускаюцца банкамі, дзярж. казначэйствамі ці ўпаўнаважанымі дзяржавай органамі і прадпрыемствамі (фірмамі). Выконваюць функцыі крэдытных грошай, могуць выкарыстоўвацца для крэдытавання ў гандл. (таварных) здзелках (камерцыйныя вэксалі) і для грашовых разлікаў паміж банкамі (фін. вэксалі). Бываюць простыя вэксалі (даўгавое абавязацельства пазычальніка выплаціць названую ў вэксалі суму грошай крэдытору ў пэўны час) і пераводныя (трата) — пісьмовае распараджэнне крэдытора (трасанта) свайму плацельшчыку (трасату) выплаціць названую ў вэксалі суму грошай 3-й асобе (рэмітанту). Трасат становіцца даўжніком пасля таго, як акцэптуе вэксаль — пагодзіцца на аплату і паставіць на вэксалі свой подпіс. Вэксаль можа абарачацца — пераходзіць да інш. трымальніка, у гэтым выпадку перадача афармляецца перадатачным надпісам на адваротным баку вэксаля ці на дадатковым лісце (алонжы). Вэксальнаму абарачэнню спрыяе гарантаванне вэксаля шляхам авалю. Адрозніваюць працэнтныя вэксалі (абавязацельства выплачваць намінал вэксаля з працэнтамі на яго) і дысконтныя (абавязацельства выплачваць толькі намінал вэксаля).

Г.​І.​Краўцова.

т. 4, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вэ́ксаль м. фін. Wéchsel m -s, -;

апратэстава́ны вэ́ксаль «geplátzter» [zu Protést gegángener] Wéchsel;

бла́нкавы вэ́ксаль Blánkowechsel m, óffener Wéchsel;

камерцы́йны вэ́ксаль Hándelswechsel m;

кароткатэрміно́вы вэ́ксаль Wéchsel auf kúrze Sicht;

неапла́чаны вэ́ксаль nótleidender [únbezahlter] Wéchsel;

пага́шаны вэ́ксаль éingelöster [bezáhlter] Wéchsel;

перавадны́ вэ́ксаль gezógener Wéchsel;

пратэрмінава́ны вэ́ксаль ábgelaufener Wéchsel;

про́сты вэ́ксаль Éigenwechsel m, Sólawechsel m;

тэрміно́вы вэ́ксаль präzisíerter Wéchsel;

вэ́ксаль на атрыма́нне Besítzwechsel m;

вэ́ксаль на прад’яўніка́ Stíchwechsel m;

вэ́ксаль у заме́жнай валю́це Devisen [-vi:-] pl;

вэ́ксаль, які́ паві́нен быць апла́чаны ў пэ́ўны тэ́рмін Náchsichtwechsel m;

плаці́ць па вэ́ксалю éinen Wéchsel éinlösen;

выдава́ць вэ́ксаль éinen Wéchsel áusstellen;

прад’яві́ць вэ́ксаль éinen Wéchsel präsentíeren [vórlegen];

трасі́раваць вэ́ксаль éinen Wéchsel trassíeren [begében, zíehen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вэ́ксаль

(ням. Wechsel = літар. абмен)

пісьмовае даўгавое абавязацельства ўстаноўленай законам формы, якое выдаецца пазычальнікам (вэксалядаўцам) крэдытору (вэксалетрымальніку) і дае апошняму права патрабаваць ад пазычальніка выплаты ва ўстаноўлены тэрмін пэўнай сумы грошай; від каштоўных папер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вэ́ксаль ’вэксаль’ (Шат., БРС). Рус. ве́ксель, укр. ве́ксель. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца ням. Wechsel (у рус. мове гэта слова сустракаецца ў Пятроўскую эпоху ўпершыню ў 1700 г.). Можна меркаваць, што для бел. і ўкр. моў крыніцай было рус. ве́ксель, хоць не выключаецца і непасрэднае запазычанне з ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вэ́ксаль

(ням. Wechsel = літар. абмен)

пісьмовае абавязацельства заплаціць каму-н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)