вышыня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вышыня́ вышы́ні
Р. вышыні́ вышы́нь
Д. вышыні́ вышы́ням
В. вышыню́ вышы́ні
Т. вышынёй
вышынёю
вышы́нямі
М. вышыні́ вышы́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вышыня́, -і́, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж.

1. гл. высокі.

2. Прастора і адлегласць ад якога-н. пункта або зямлі ўверх.

Глядзець у вышыню.

Ляцець на вялікай вышыні.

Узняць на вялікую вышыню што-н. (таксама перан.)

3. Узвышша, пагорак.

Заняць вышыню.

Авалодаць вышынямі ваеннага майстэрства (перан.).

4. У матэматыцы: адрэзак прамой, які злучае вяршыню геаметрычнай фігуры з яе асновай (або прадаўжэннем асновы) і перпендыкулярны ёй.

В. трохвугольніка.

Быць на вышыні (разм.) — адпавядаць самым строгім патрабаванням.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышыня́ ж.

1. высота́, вышина́;

на́сып пяціметро́вай ~ні́ — на́сыпь пятиметро́вой высоты́ (вышины́);

2. (пространство, находящееся высоко над землёй) высота́, высь, вышина́;

3. (возвышенность) высота́;

заня́ць ~ню́воен. заня́ть высоту́;

4. (давления, звука, голоса и т.п.) высота́;

5. мат. высота́;

в. трапе́цыі — высота́ трапе́ции;

6. астр. высота́;

быць на ~ні́ — быть на высоте́;

з ~ні́ птушы́нага палёту — с высоты́ пти́чьего полёта;

узня́ць на нале́жную ~ню́ — подня́ть на надлежа́щую высоту́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вышыня́, ‑і; мн. вышыні, вышынь і вышыняў; ж.

1. Адлегласць ад асновы да вяршыні. Вышыня вежы. Вышыня паверха дома. □ Насып каля моста меў пяціметровую вышыню. Шамякін. // Адлегласць ад зямлі ўверх да чаго‑н. Вышыня палёту. Вышыня зрэзу расліны. □ На вышыні больш чым тысячы метраў бліснулі ў ранішнім сонцы.. самалёты. Лынькоў.

2. Высокая прастора над зямлёй. Завоблачная вышыня. □ Луналі чайкі ў сінім паднябессі І крыкам нас віталі з вышыні. Аўрамчык.

3. Узвышша, пагорак. Заняць вышыню. □ На безыменнай вышыні Зноў разгарэўся бой. Танк.

4. Велічыня, памер, узровень чаго‑н. Вышыня ціску паветра. Вышыня голасу.

5. Перпендыкуляр, апушчаны з вяршыні фігуры на яе аснову. Вышыня трохвугольніка, трапецыі.

6. Вугал стаяння свяціла над гарызонтам.

•••

Быць на вышыні гл. быць.

З вышыні птушынага палёту — з вышыні, на якую падымаюцца птушкі.

Узняць на належную вышыню гл. узняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вышыня (у геадэзічных каардынатах) 5/191

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

вышыня́ ж.

1. Höhe f -, -n;

вышыня́ гу́ку муз. die Tnhöhe;

вышыня́ трохвуго́льніка матэм. die Höhe des Driecks;

вышыня́ ці́ску фіз. die Höhe des Drucks;

вышыня́ над узро́ўнем мо́ра геагр. Höhe über dem Meresspiegel;

вышыня́ палёту Flghöhe f;

набра́ць вышыню́ stigen* vi (s);

2. (узвышша) геагр. Höhe f -, -n; Gpfel m -s, -;

быць на нале́жнай вышыні́ das nötige Niveau [ni´vo:] hben;

быць не на вышыні́ nicht auf der Höhe sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вышыня́ (БРС, Яруш., Шат., Мал.), вышыня́, вы́шынь, вышы́ньвышыня’; ’гара, узвышша’ (Яшк.). Рус. вышина́, укр. вишина́, польск. wyżyna, в.-луж. myšina, чэш., славац. vyšina, серб.-харв. висѝна, славен. višína, балг. висина́, висине́, макед. вишина. Ад асновы выш‑ (якая, напрыклад, у вышвышыня’ < vysjь; гл. таксама высокі) з дапамогай суф. ‑іна. Некалькі іначай аб словаўтварэнні Махэк₂, 705; Шанскі, 1, В, 239.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

высо́кі, -ая, -ае; вышэ́йшы; найвышэ́йшы.

1. Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх; проціл. нізкі.

В. рост.

В. дом.

Высокія горы.

Жыць высока (прысл.). В. лоб (вялікі).

2. Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.

В. ціск крыві.

В. ўраджай.

Высокія тэмпы развіцця.

В. працэнт.

Высокая вада (на высокім узроўні).

3. Выдатны па сваім значэнні, вельмі важны, пачэсны (кніжн.).

Высокая адказнасць.

В. гонар.

Высокая ўзнагарода.

В. госць.

4. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па сваім змесце (кніжн.).

Высокая ідэйнасць.

В. стыль.

5. Вельмі добры.

Высокае майстэрства.

Кніга высокай вартасці.

Быць высокай думкі пра каго-н.

6. Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).

В. голас.

Высокая нота.

|| наз. вышыня́, -і, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж. (да 1, 2 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышыня́

1. Узвышша, гара (БРС).

2. Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй (БРС). Тое ж верх, ве́ріх, вы́шынь, вы́сішча (Слаўг.), вышы́нь (Докш.), высакі́нішча, высокі́нь (Чэр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вышыня; высачыня (абл.); высь (паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)