1. Ціскам дастаць або, ціскаючы, выпусціць вадкасць з чаго-н.
В. сок з лімона.
В. слёзы (перан.: вымушана заплакаць; разм.). Слова не выціснеш з каго-н. (перан.: не прымусіш слова сказаць; разм.).
2. Ціскам выламаць.
В. шыбу.
3.перан. 3 цяжкасцю атрымаць што-н.
В. з гаспадаркі ўсё.
4. Тое, што і выцесніць.
5. Зрабіць пры дапамозе ціснення.
В. надпіс залатымі літарамі.
|| незак.выціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́ціснуцьсов.
1. вы́жать, вы́давить;
в. сок — вы́жать (вы́давить) сок;
в. лімо́н — вы́жать лимо́н;
2. (стекло и т.п.) вы́давить;
3. вы́теснить; вы́жать;
в. з нато́ўпу — вы́теснить (вы́жать) из толпы́;
4. вы́тиснить, вы́тиснуть;
в. на́дпіс залаты́мі лі́тарамі — вы́тиснить (вы́тиснуть) на́дпись золоты́ми бу́квами;
5.перен. вы́жать;
в. усе́ сі́лы — вы́жать все си́лы;
◊ в. слязу́ — пусти́ть слезу́;
в. усе́ со́кі — вы́жать все со́ки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́ціснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Сціснуўшы, выпусціць, прымусіць выйсці на паверхню. Выціснуць сок з лімона.//перан. З цяжкасцю, вымушана сказаць што‑н., праявіць якое‑н. пачуццё. Настаўнік адчуваў сябе няёмка, але ўсё ж здолеў выціснуць некалькі слоў: — Дзіця.. [Ліда] яшчэ. Усё гэта пройдзе ў яе.Колас.[Касмыль] уздыхнуў і выціснуў на твары нешта падобнае на ўсмешку.Лынькоў.//перан. З цяжкасцю атрымаць што‑н. Калі б нават і ўдалося выціснуць з гаспадаркі патрэбныя для гэтага сто восемдзесят рублёў, дык ніколі не хопіць у старога адвагі аддаць зараз гэтакую кучу грошай.Крапіва.
2. Выдушыць; выламаць. Выціснуць шыбу ў акне.
3. Праціскаючы, выштурхнуць адкуль‑н. //перан. З дапамогай адпаведных захадаў прымусіць выйсці, выехаць, спыніць якую‑н. дзейнасць. Выціснуць з рынку збыту.
4.перан. Замяніць сабою; выцесніць. Гэтая думка [паехаць на цягніку] выціснула ў.. [Сцёпкі] ўсе іншыя думкі.Колас.
5. Зрабіць што‑н. пры дапамозе ціснення. Выціснуць надпіс залатымі літарамі.
6.Спец. Здабыць прэсаваннем. Выціснуць алею.
•••
Выціснуць слязу — заплакаць для паказу.
Выціснуць усе сокі — абяссіліць празмернай работай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)