выхадна́я

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. выхадна́я выхадны́я
Р. выхадно́й выхадны́х
Д. выхадно́й выхадны́м
В. выхадну́ю выхадны́х (адуш.)
Т. выхадно́й
выхадно́ю
выхадны́мі
М. выхадно́й выхадны́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выхадна́я ж., сущ. выходна́я;

яна́ сёння в. — она́ сего́дня выходна́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выхадны́, -а́я, -о́е.

1. гл. выйсці, выхад.

2. Які надзяваецца не для працы; святочны, парадны.

В. касцюм.

3. Які выдаецца пры звальненні з работы.

Выхадная дапамога.

4. у знач. наз. выхадны́, -о́га, м., выхадна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Той, хто выкарыстоўвае свой выхадны дзень (разм.).

Ён сёння в.

5. у знач. наз. выхадны́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Тое, што і дзень адпачынку (разм.).

Паедзем у в. па грыбы.

Выхадныя даныя — звесткі пра месца і час выхаду кнігі, часопіса і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выхадная дапамога 3/209

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫХАДНА́Я ДАПАМО́ГА,

грашовая сума, якая выплачваецца наймальнікам работніку пры спыненні з ім прац. дагавору. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь выхадная дапамога ў памеры тыднёвага заработку выплачваецца ў сувязі з прызывам або паступленнем работнікаў на ваен. службу, пры аднаўленні работніка на рабоце і ў інш. выпадках, прадугледжаных законам. Пры спыненні прац. дагавору ў сувязі з ліквідацыяй прадпрыемства, установы, арг-цыі, спыненнем дзейнасці прадпрымальніка, скарачэннем штату выплачваецца выхадная дапамога ў памеры, не меншым за трохкратны сярэднямесячны заработак.

т. 4, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выходна́я сущ. выхадна́я, -но́й ж.;

она́ сего́дня выходна́я яна́ сёння выхадна́я;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́ла, -а, мн. -ы, дул і -аў, н.

Выхадная адтуліна канала ствала агнястрэльнай зброі, а таксама сам ствол.

Д. нагана.

|| прым. ду́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выхадны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выхадны́ выхадна́я выхадно́е выхадны́я
Р. выхадно́га выхадно́й
выхадно́е
выхадно́га выхадны́х
Д. выхадно́му выхадно́й выхадно́му выхадны́м
В. выхадны́ (неадуш.)
выхадно́га (адуш.)
выхадну́ю выхадно́е выхадны́я (неадуш.)
выхадны́х (адуш.)
Т. выхадны́м выхадно́й
выхадно́ю
выхадны́м выхадны́мі
М. выхадны́м выхадно́й выхадны́м выхадны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выхадны́, а́я, ‑о́е.

1. Які служыць для выхаду, выйсця. Выхадныя дзверы. Выхадны комін. □ Ззаду засталіся станцыйныя пабудовы, прамільгнуў выхадны светафор. Васілёнак.

2. Не для працы; святочны, парадны. Выхадны касцюм.

3. (у спалучэнні са словам «дзень»). Нерабочы. Выхадны дзень. // у знач. наз. выхадны́, о́га, м. Дзень адпачынку. Часам нават у выхадны.. [Ціхона] можна было знайсці толькі на заводзе. Грамовіч.

4. у знач. наз. выхадны́, о́га, м.; выхадна́я, о́й (‑о́е), ж. Той, хто выкарыстоўвае свой дзень адпачынку. [Зелянюк:] — Бачыш, я выхадны сёння. Зарэцкі. — Добрай раніцы, мамачка, — пацягнулася Ларыска рукамі да маці. — Ты сёння выхадная, праўда? І ў мяне сёння выхадны дзень. Так? Арабей.

•••

Выхадная дапамога гл. дапамога.

Выхадная роля гл. роля.

Выхадныя даныя гл. даны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

severance pay

пла́та пры звальне́ньні з пра́цы, выхадна́я дапамо́га

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)