вы́сунуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Паказацца адкуль-н.; выставіцца.

В. з акна.

2. Прасунуцца наперад.

Рота высунулася на паўкіламетра.

|| незак. высо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сунуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́сунуся вы́сунемся
2-я ас. вы́сунешся вы́сунецеся
3-я ас. вы́сунецца вы́сунуцца
Прошлы час
м. вы́сунуўся вы́сунуліся
ж. вы́сунулася
н. вы́сунулася
Загадны лад
2-я ас. вы́сунься вы́суньцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́сунуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́сунуцца сов.

1. вы́двинуться;

2. вы́сунуться, вы́ставиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сунуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Паказацца адкуль‑н.; выставіцца. Высунуцца з вады. Высунуцца з акопа. □ Машына спынілася на скрыжаванні. Шафёр, малады хлопец, амаль юнак, высунуўся з кабіны. Шамякін. // Разм. неадабр. Недарэчы ўмяшацца ў што‑н., выступіць з чым‑н. Ніхто не прыдаваў тут сур’ёзнага значэння таму праекту, з якім .. [Лабановіч] так няўдала высунуўся. Колас.

2. Выйсці, выступіць наперад адкуль‑н. Калі наперад высунуўся Сцёпка, то ён стаў у баявую позу і прыняў вельмі грозны від. Колас. // Выдацца за мяжу чаго‑н. Губы былі да таго сціснуты, што падбародак высунуўся наперад. Бядуля. // Паказацца, з’явіцца. Уперадзе з-за гарызонта высунуўся даўжэзны горны хрыбет. Гамолка. // Разм. Павольна, не спяшаючыся выйсці адкуль‑н. [Маня:] — Куды вы, тата, сабраліся? — От куды-небудзь высунуся з хаты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сунуцца sich hinusstrecken, sich hinuslehnen (у напрамку ад таго, хто гаворыць); sich heruslehnen (у напрамку да таго, хто гаворыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

высо́ўвацца гл. высунуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сунуться вы́сунуцца, мног. павысо́ўвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ставіцца, -таўлюся, -тавішся, -тавіцца; зак.

Выдацца ўперад; высунуцца.

В. з акна.

|| незак. выстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтапы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак. (разм.).

Вытыркнуцца, выпнуцца, высунуцца.

Адтапырыліся кішэні.

|| незак. адтапы́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́тыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Высунуцца, паказацца адкуль-н. знутры.

В. з акопа.

|| незак. вытырка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)