вы́рвіна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́рвіна вы́рвіны
Р. вы́рвіны вы́рвін
Д. вы́рвіне вы́рвінам
В. вы́рвіну вы́рвіны
Т. вы́рвінай
вы́рвінаю
вы́рвінамі
М. вы́рвіне вы́рвінах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ВЫ́РВІНА,

возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца, за 34 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 1,63 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. 1,6 км, найб. глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі 9,45 км. Пл. вадазбору 5,5 км². Размешчана сярод невял. пясчаных узгоркаў, парослых рэдкім хмызняком і хвоямі. Берагі стромкія, месцамі спадзістыя. 2 невял. астравы.

т. 4, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вы́рвіна ’абрыў на Дзвіне’ (Яшк.). Ад вырваць (гл.) з суф. ‑іна. Параўн. вырва, рваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́рвіна́ Абрыў на Дзвіне.

в. Вы́рвіна Віц. (Рам. Мат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)