вы́разіць, -ражу, -разіш, -разіць; -ражаны; зак., што.

Вызначыць у якіх-н. адзінках.

В. план у лічбах.

|| незак. выража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выражэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́разіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́ражу вы́разім
2-я ас. вы́разіш вы́разіце
3-я ас. вы́разіць вы́разяць
Прошлы час
м. вы́разіў вы́разілі
ж. вы́разіла
н. вы́разіла
Загадны лад
2-я ас. вы́разі вы́разіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́разіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́разіць сов. вы́разить;

в. у лі́чбах — вы́разить в ци́фрах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́разіць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; зак., што.

Вызначыць у якіх‑н. адзінках. Выразіць у лічбах, у метрах. Выразіць цэны ў аднолькавых грашовых адзінках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́разіць

1. (у лічбах) (in Zffern) drstellen;

2. гл. выказаць; выявіць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вы́разіць (БРС). Рус. вы́разить, укр. ви́разити, польск. wyrazićвыразіць, паказаць’, чэш. vyraziti ’выгнаць, выразіць’. Ад раз (гл.). У рус. і чэш. калька ням. ausdrücken ’выціскаць, выражаць’, якое ў сваю чаргу з’яўляецца калькай лац. exprimere ў некаторых яго значэннях (Мейе, 247; Шанскі, 1, В, 230 і наст.). У беларускай мове выразіць і выраз, магчыма, калька польск. або рус. слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выража́ць гл. выразіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выражэ́нне гл. выразіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ражаны вы́раженный; см. вы́разіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выража́ць несов. выража́ть; см. вы́разіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)