выпрамяне́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
выпрамяне́нне |
выпрамяне́нні |
| Р. |
выпрамяне́ння |
выпрамяне́нняў |
| Д. |
выпрамяне́нню |
выпрамяне́нням |
| В. |
выпрамяне́нне |
выпрамяне́нні |
| Т. |
выпрамяне́ннем |
выпрамяне́ннямі |
| М. |
выпрамяне́нні |
выпрамяне́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
выпрамяне́нне ср., физ.
1. излуче́ние;
2. лучеиспуска́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выпрамяне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраменьваць — выпраменіць і выпраменьвацца — выпраменіцца. // Прадукт гэтага дзеяння. Радыеактыўныя выпрамяненні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ электрамагнітнае, свабоднае электрамагнітнае поле, якое існуе незалежна ад крыніц, што яго ствараюць; працэс утварэння свабоднага электрамагнітнага поля. Выпрамяненню ўласцівы т.зв. карпускулярна-хвалевы дуалізм. Асн. хвалевыя характарыстыкі выпрамянення — частата ν (або даўжыня хвалі ), дзе c — скорасць святла ў вакууме), а таксама хвалевы вектар
, дзе — адзінкавы вектар напрамку распаўсюджвання хвалі. Хвалевыя ўласцівасці выпрамянення праяўляюцца ў наяўнасці інтэрферэнцыі і дыфракцыі (гл. Дыфракцыя хваль, Інтэрферэнцыя хваль). Карпускулярныя ўласцівасці характарызуюцца тым, што кожнай асобнай хвалі з частатой ν і хвалевым вектарам адпавядае часціца (квант або фатон) з энергіяй і імпульсам
, дзе h — Планка пастаянная. Карпускулярныя ўласцівасці праяўляюцца ў квантавых з’явах, напр., фотаэфект, Комптана эфект і інш.
Праяўленне хвалевых ці карпускулярных (квантавых) уласцівасцей выпрамянення залежыць ад яго частаты, па значэннях якой выпрамяненне ўмоўна падзяляецца на дыяпазоны (гл. табл.). <TABLE> Для хваль вял. даўжыні (напр., ЗВЧ, радыёхвалі) энергія квантаў вельмі малая, таму карпускулярныя ўласцівасці выпрамянення практычна не праяўляюцца. З павелічэннем частаты расце энергія квантаў і з інфрачырвонага дыяпазону ўжо пачынаюць пераважаць карпускулярныя ўласцівасці.
Уласцівасці выпрамянення для малых частот апісваюцца класічнай электрадынамікай, для вялікіх — квантавай. Паводле класічных Максвела ўраўненняў выпрамяненне ў кожным пункце прасторы і ў кожны момант часу характарызуецца напружанасцямі электрычнага і магнітнага палёў і пераносіць энергію, аб’ёмная шчыльнасць якой
. У квантавай тэорыі ўраўненні Максвела поўнасцю захоўваюцца, аднак велічыні і маюць іншы сэнс. У гэтым выпадку сувязь паміж хвалевымі і карпускулярнымі ўласцівасцямі выпрамянення мае статыстычны характар: шчыльнасць энергіі эл.-магн. хвалі вызначаецца лікам квантаў у адзінцы аб’ёму
, для асобнага кванта імавернасць яго знаходжання ў пэўным аб’ёме прапарцыянальная шчыльнасці энергіі.
Выпрамяненне ўзнікае ў рэчыве пры нераўнамерным руху эл. зарадаў ці змене магн. момантаў, у выніку чаго рэчыва траціць энергію і адбываюцца працэсы выпрамянення. Да іх адносяцца выпрамяненне бачнага, ультрафіялетавага і інфрачырвонага святла атамамі і малекуламі, γ-выпрамяненне атамных ядраў, выпрамяненне радыёхваль антэнамі. Адваротныя працэсы выпрамянення — працэсы паглынання. Пры іх за кошт энергіі выпрамянення павялічваецца энергія рэчыва. Паводле законаў класічнай электрадынамікі сістэма рухомых зараджаных часціц неперарыўна траціць энергію ў выглядзе выпрамянення — адбываецца неперарыўны працэс утварэння эл.-магн. хваль. Аднак у квантавых сістэмах працэсы выпрамянення і паглынання дыскрэтныя і адбываюцца ў адпаведнасці з законамі квантавых пераходаў (гл. Вымушанае выпрамяненне, Спантаннае выпрамяненне).
М.А.Ельяшэвіч, Л.М.Тамільчык.
т. 4, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
выпраме́ньвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.
Ісці, распаўсюджвацца адкуль-н. прамянямі.
|| наз. выпрамяне́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выпраме́ньваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.
Вылучаць прамяні, прамянёвую энергію.
В. святло.
|| наз. выпрамяне́нне, -я, н.
Цеплавое в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
га́ма-выпрамяне́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).
Кароткахвалевае элекграмагнітнае выпрамяненне, якое вылучаецца радыеактыўнымі рэчывамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́льфа-выпрамяне́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
а́льфа-выпрамяне́нне |
| Р. |
а́льфа-выпрамяне́ння |
| Д. |
а́льфа-выпрамяне́нню |
| В. |
а́льфа-выпрамяне́нне |
| Т. |
а́льфа-выпрамяне́ннем |
| М. |
а́льфа-выпрамяне́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бэ́та-выпрамяне́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
бэ́та-выпрамяне́нне |
| Р. |
бэ́та-выпрамяне́ння |
| Д. |
бэ́та-выпрамяне́нню |
| В. |
бэ́та-выпрамяне́нне |
| Т. |
бэ́та-выпрамяне́ннем |
| М. |
бэ́та-выпрамяне́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
га́ма-выпрамяне́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
га́ма-выпрамяне́нне |
га́ма-выпрамяне́нні |
| Р. |
га́ма-выпрамяне́ння |
га́ма-выпрамяне́нняў |
| Д. |
га́ма-выпрамяне́нню |
га́ма-выпрамяне́нням |
| В. |
га́ма-выпрамяне́нне |
га́ма-выпрамяне́нні |
| Т. |
га́ма-выпрамяне́ннем |
га́ма-выпрамяне́ннямі |
| М. |
га́ма-выпрамяне́нні |
га́ма-выпрамяне́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)