1. Зрабіць звілістае прамым; выраўнаваць, выпраміць. Выправіць рэчышча.
2.перан. Ліквідаваць недахопы, заганы. Выправіць становішча. □ Галоўнае ў жыцці — зразумець сваю памылку, выправіць яе і стаць на правільны шлях.Лупсякоў.// Унесці папраўкі (у рукапіс, карэктуру і пад.); паправіць. Выправіць рукапіс. Выправіць кантрольныя работы вучняў.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вы́правіць ’зрабіць правільным, ліквідаваць недахопы; адправіць, накіраваць, падрыхтаваць у дарогу’ (БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Рус.вы́править, укр.ви́правити, польск.wyprawić ’адправіць, сабраць (у дарогу)’, славац.vypraviť ’тс’. Ад правіць у яго першапачатковым значэнні ’рабіць прамым’ (параўн. рус.править), якое ў сваю чаргу ад правы ’які мае быць’ (Шанскі, 1, В, 229). Сюды ж, відавочна, вы́правытыся ’здохнуць, выпруціцца’ (З нар. сл.), г. зн. ’зрабіцца прамым’; у семантычных адносінах параўн. выпруціцца, апруцянець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выпраўля́ць¹ гл.выправіць¹.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)