в. меч з но́жан — вы́нуть (извле́чь) меч из но́жен, обнажи́ть меч;
в. ра́му з акна́ — вы́нуть (вы́ставить) ра́му из окна́;
в. нагу́ са стрэ́мя — вы́нуть (вы́свободить) но́гу из стре́мени;
○ в. душу́ — вы́нуть (вы́мотать) ду́шу;
вы́мі ды палажы́ (пакладзі́) — вынь да поло́жь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́няць, выму, вымеш, выме; зак., што.
1. Дастаць адкуль‑н., з чаго‑н. Выняць газеты з паштовай скрынкі. □ Маладзіца выняла з печы чыгунок і паставіла на стол.Мележ.[Пячнік] спрытна пастукаў малатком па сценцы.., выняў адну цагліну, другую і пашоргаў у дымаходзе тоўстым дротам.Даніленка.// Выставіць што‑н. устаўленае. Выняць дубэльты з вокнаў.// Выцягнуць, выслабаніць што‑н. Выняць нагу са стрэмя.
2.Спец. Вычарпаць (зямлю, грунт) каўшом. Выняць грунт з катлавана.
•••
Выняць душу — а) давесці да смерці; б) маральна замучыць, знясіліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)