вымяра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прылада, прызначаная для вымярэння.

2. Тое, што і вымернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вымяра́льнік

‘прылада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вымяра́льнік вымяра́льнікі
Р. вымяра́льніка вымяра́льнікаў
Д. вымяра́льніку вымяра́льнікам
В. вымяра́льнік вымяра́льнікі
Т. вымяра́льнікам вымяра́льнікамі
М. вымяра́льніку вымяра́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вымяра́льнік

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вымяра́льнік вымяра́льнікі
Р. вымяра́льніка вымяра́льнікаў
Д. вымяра́льніку вымяра́льнікам
В. вымяра́льніка вымяра́льнікаў
Т. вымяра́льнікам вымяра́льнікамі
М. вымяра́льніку вымяра́льніках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вымяра́льнік м. измери́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вымяра́льнік, ‑а, м.

1. Прылада, прызначаная для вымярэння.

2. Тое, што і вымернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вымяра́льнік м. тэх. Mssgerät n -(e)s, -e;

вымяра́льнік узро́ўню ма́сла аўта Ölmessstab m -(e)s, -stäbe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вымяра́льнік (БРС). Да вымяраць (гл. мерыць). Калька рус. измери́тель (Крукоўскі, Уплыў, 120 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНДУКТЫ́ЎНАСЦІ ВЫМЯРА́ЛЬНІК,

прылада для вымярэння індуктыўнасці вагальных контураў, абмотак трансфарматараў і дроселяў, шпуль індуктыўнасці і інш. Найб. пашыраныя І.в., прынцып дзеяння якіх заснаваны на метадах «вальтметра-амперметра», маставым і рэзанансным. Выкарыстоўваецца ў інфарм.-вымяральных сістэмах, аўтаматызаваных сістэмах кантролю і інш.

І.в., заснаваныя на метадзе «вальтметра-амперметра», выкарыстоўваюцца для ўскосных вымярэнняў параўнальна вял. індуктыўнасцей (больш за 0,1 Гн) з малым амічным супраціўленнем. Індуктыўнасць вызначаецца на аснове Ома закона для пераменнага току (гл. Індуктыўнае супраціўленне). У маставых І.в. асн. элемент — мост вымяральны пераменнага току, які мае ўзорныя ёмістасці (найчасцей) ці шпулі індуктыўнасці. Пры ўраўнаважванні моста вызначаюцца амічнае супраціўленне і індуктыўнасць. Рэзанансныя метады заснаваны на выкарыстанні рэзанансных уласцівасцей вагальнага контуру, утворанага дадзенай індуктыўнасцю і ўзорнай ёмістасцю (гл. Дыхтоўнасці вымяральнік).

т. 7, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЁМІСТАСЦІ ВЫМЯРА́ЛЬНІК,

электрычная прылада для вымярэння электраёмістасці. Найб. пашыраны Ё.в. маставыя (гл. Мост вымяральны) і лагаметрычныя (гл. Фарадметр). Ёмістасць вызначаюць таксама балістычным метадам вымярэнняў і з дапамогай некалькіх вымяральных прылад непрамым спосабам (метадамі трох вальтметраў, вальтметра — амперметра і інш.).

Схема ёмістасці вымяральніка паводле прынцыпу непасрэдных вымярэнняў: U0 — крыніца пераменнага напружання частатой f0; C0 — узорная ёмістасць; Cx — ёмістасць, якая вымяраецца; R, KH — рэзістар і кнопка ўстаноўкі нуля.

т. 6, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫХТОЎНАСЦІ ВЫМЯРА́ЛЬНІК,

прылада для вымярэння эфектыўнай дыхтоўнасці і інш. параметраў вагальных контураў. Бывае аналагавы і лічбавы; мае калібраваны генератар ваганняў з вымяральным вагальным контурам і індыкатар рэзанансу. Прынцып дзеяння заснаваны на вымярэнні суадносін паміж напружаннем на ўзорным кандэнсатары пры рэзанансе і напружаннем, якое пададзена на контур, або на падліку колькасці перыядаў затухальных свабодных ваганняў у контуры (лічбавыя прылады; гл. Затуханне ваганняў). Выкарыстоўваецца для вымярэння параметраў пасіўных (шпуль індуктыўнасці, кандэнсатараў, рэзістараў і інш.) і актыўных (варыкапы, тунэльныя дыёды і інш.) элементаў радыёэлектронных схем.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 6, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)