выкрада́льніца
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
выкрада́льніца |
выкрада́льніцы |
| Р. |
выкрада́льніцы |
выкрада́льніц |
| Д. |
выкрада́льніцы |
выкрада́льніцам |
| В. |
выкрада́льніцу |
выкрада́льніц |
| Т. |
выкрада́льніцай выкрада́льніцаю |
выкрада́льніцамі |
| М. |
выкрада́льніцы |
выкрада́льніцах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
выкрада́льніца ж. похити́тельница
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выкрада́льніца, ‑ы, ж.
Жан. да выкрадальнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выкрада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто выкрадае.
В. дакументаў.
|| ж. выкрада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
похити́тельница зладзе́йка, -кі ж., выкрада́льніца, -цы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БА́БА-ЯГА́, Баба-Юга,
персанаж чарадзейных усх.-слав. казак. Падобна на Ендзі-бабу польскіх, Ежы-бабу чэшскіх, Гіндзі-бабу славацкіх казак, мае агульныя рысы з героямі казак інш. народаў. Каларытны вобраз Бабы-Ягі на касцяной назе: яна лётае на ступе, паганяючы памялом, жыве ў лясной хатцы на курынай ножцы, якая паварочваецца, калі сказаць магічныя словы. Ён складваўся на працягу эпох і ўвабраў у сябе ўяўленні аб пачынальніцы мацярынскага роду, царстве мёртвых, абрадзе ініцыяцый. Паступова зліўся з вобразам злой варажбіткі, ведзьмы і стаў служыць яго заменай. У некат. казках Баба-Яга выступае як дарадчыца героя, якому памагае. Аднак часцей яна — пярэварацень, злая варажбітка, выкрадальніца-людаедка.
Л.Р.Бараг.
т. 2, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
га́рпія
(гр. Harpyia = літар. выкрадальніца)
і) крылатая пачвара ў жаночым вобліку, дэман буры і смерці ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;
2) буйная драпежная птушка сям. ястрабіных, якая водзіцца ў Паўд. Амерыцы;
3) лятучая мыш, пашыраная ў Індыі і на Малайскім архіпелагу;
4) перан. злая, сварлівая жанчына.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)