вы́гарка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́гарка вы́гаркі
Р. вы́гаркі вы́гарак
Д. вы́гарцы вы́гаркам
В. вы́гарку вы́гаркі
Т. вы́гаркай
вы́гаркаю
вы́гаркамі
М. вы́гарцы вы́гарках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́гарка

1. Выгаралае месца на тарфяным балоце, якое напоўнена вадой (Віц. Нік. 1892, каля Дрысвяцкага возера Бел. дакастр. проза, 257, Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж га́ры, вы́гаркі (Віц., Нік. 1892).

2. Выпаленае месца ў лесе (Слаўг., Смален. Дабр.).

3. Выкапаная сажалка недалёка ад хаты (Беш. Касп.).

4. Упадзіна, дзе вясной доўга стаіць вада (Лёзн.).

5. Выгаралае лугавіннае месца (Віц. Нік. 1892).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Вы́гар (БРС), вы́гарына ’яма ад выгаралага торфу’ (пух., Жыв. сл.), вы́гарка ’тс’ (Касп.); ’тарфяны кар’ер’ (Шатал.). Да гарэць (гл.); параўн. вы́жар, выжарына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)