вывадны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вывадны́ вывадна́я вывадно́е вывадны́я
Р. вывадно́га вывадно́й
вывадно́е
вывадно́га вывадны́х
Д. вывадно́му вывадно́й вывадно́му вывадны́м
В. вывадны́ (неадуш.)
вывадно́га (адуш.)
вывадну́ю вывадно́е вывадны́я (неадуш.)
вывадны́х (адуш.)
Т. вывадны́м вывадно́й
вывадно́ю
вывадны́м вывадны́мі
М. вывадны́м вывадно́й вывадны́м вывадны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вывадны́ тех., анат. выводно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вывадны́, ‑ая, ‑ое.

Які служыць для вываду, выхаду чаго‑н. адкуль‑н. Вывадная адтуліна. Вывадны канал. Вывадны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вад, -у і -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. вывесці¹.

2. -у. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў.

Тэарэтычныя, практычныя вывады.

3. -а. Провад або прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем (спец.).

|| прым. вывадны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выводно́й вывадны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

odchodowy

анат. вывадны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІНКУБА́ТАР (ад лац. incubo, тут — выседжваю птушанят),

апарат (устаноўка) для штучнага вывядзення маладняку с.г. птушак з яец. Размяшчаюць І. ў інкубаторыях (спец. будынках) птушкафабрык і інкубатарна-птушкагадоўчых станцый.

Абсталяваны прыладамі аўтам. падтрымлівання рэжыму інкубацыі: т-ры і адноснай вільготнасці паветра, паветраабмену, паварочвання яец у інкубацыйных латках. Бываюць шафавыя з вонкавым абслугоўваннем (найб. пашыраны) і кабінетныя з унутр. абслугоўваннем, а таксама секцыйныя. Шафавыя І. складаюцца з інкубацыйнага і вываднога агрэгатаў. Свежыя яйцы закладваюцца ў латкі інкубацыйнага агрэгата, дзе праходзяць стадыю інкубацыі (курыныя 21 сут, качыныя і індычыя 28, гусіныя 30, перапёлчыны 17). Пасля яйцы перакладваюцца ў вывадны агрэгат, дзе птушаняты вылупліваюцца. У Еўропе і ЗША І. з’явіліся ў 19 ст., у СССР прамысл. вытв-сць іх пачата ў 1928.

т. 7, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРЭНА́Ж (франц. drainage ад англ. drain асушаць),

сістэма штучных вадатокаў — дрэнаў (труб, свідравін, поласцей і інш.), якія збіраюць і адводзяць залішнюю ваду з с.-г. зямель, ад збудаванняў, зніжаюць узровень падземных (грунтавых) вод. Выкарыстоўваецца пры меліярацыі, буд-ве, торфаздабычы, асваенні рудных радовішчаў і інш.

Д. с.-г. можа выкарыстоўвацца для асушэння, увільгатнення і рассольвання зямель. Адрозніваюць Д. гарыз. (трубчасты і поласцевы), верт. (сістэма свідравін) і камбінаваны (спалучэнне гарыз. дрэн са свідравінамі або калодзежамі). Робіцца з дапамогай дрэнажных машын, экскаватараў. У выкапаную траншэю або шчыліну укладваюць трубы з розных матэрыялаў. Керамічныя (ганчарныя) гарыз. дрэны кладуць упрытык, стыкі абкладаюць фільтравальнымі матэрыяламі, потым траншэю засыпаюць; пластмасавыя дрэны ўкладваюць і бестраншэйным спосабам (напр., з бухты) — у вузкую шчыліну ў грунце. У залежнасці ад размяшчэння дрэн на асушальнай плошчы адрозніваюць Д.: сістэматычны (паралельныя адна адной дрэны або свідравіны раўнамерна размеркаваны па тэр.); выбарачны, або тальвегавы (робіцца на асобных паніжэннях рэльефу); галаўны, або нагорналоўчы (для перахопу падземных вод з боку схілу); берагавы (для перахопу вады з боку ракі або вадасховішча пры падтапленні). У засушлівы перыяд Д. можа выкарыстоўвацца для ўвільгатнення зямель (падачай вады ў дрэнажныя сістэмы). У засушлівых зонах Д. выкарыстоўваюць для барацьбы з засаленнем арашальных зямель. Д. збудаванняў робяць (у выглядзе сістэмы труб, свідравін, латакоў, галерэй, штольняў і інш.) для асушэння і ўмацавання асноў будынкаў, плацін, дарог, аэрадромаў, для паніжэння фільтрацыйнага ціску вады на збудаванне і інш.

Літ.:

Мурашкшо А.И. Сельскохозяйственный дренаж в гумидной зоне. М., 1982;

Осушение земель вертикальным дренажем. Мн., 1980;

Пивовар Н.Г., Бугай Н.Г., Рычко В.А. Дренаж с волокнистыми фильтрами. Киев, 1980;

Эггельсманн Р. Руководство по дренажу: Пер. с нем. М., 1978.

А.​Я.​Вакар.

Да арт. Дрэнаж. А — дрэнажныя трубы (1—4 — керамічныя, 5—6 — пластмасавыя). Б — схема адводу дрэнамі залішніх вод (1 — паверхня зямлі, 2 — ападкі, 3 — дрэна, 4 — узровень грунтавых вод, 5 — напрамак руху грунтавых вод, 6 — водаўпор). В — схема дрэнажнай сістэмы (1 — дрэны, 2, 3, 4 — калектары, 5 — назіральны калодзеж, 6 — фільтр-паглынальнік, 7 — канал). Г — схема цюфяковага дрэнажу земляной плаціны (1 — адваротны фільтр, 2 — цюфячная дрэна, 3 — вывадны калектар). Д — схема ўкладкі пластмасавага дрэнажу (1 — бухта труб, 2 — дрэнаўкладчык ЭТЦ-202А, 3 — бабіны шклопалатна).

т. 6, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)