вы́брацца, -беруся, -берашся, -берацца; -берыся; зак.

1. З цяжкасцямі выйсці, выехаць адкуль-н.

В. з натоўпу.

В. з бяды (перан.).

2. Выселіцца, перабрацца.

В. на другую кватэру.

3. Знайсці час, магчымасць адправіцца куды-н. (разм.).

В. ў кіно.

|| незак. выбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́брацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́беруся вы́берамся
2-я ас. вы́берашся вы́берацеся
3-я ас. вы́берацца вы́беруцца
Прошлы час
м. вы́браўся вы́браліся
ж. вы́бралася
н. вы́бралася
Загадны лад
2-я ас. вы́берыся вы́берыцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́браўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́брацца сов.

1. в разн. знач. вы́браться;

в. з бало́та на до́брую даро́гу — вы́браться из боло́та на хоро́шую доро́гу;

в. з хало́днай — кватэ́ры вы́браться из холо́дной кварти́ры;

в. ў тэа́тр — вы́браться в теа́тр;

2. (уйти) убра́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́брацца, ‑беруся, ‑берашся, ‑берацца; зак.

1. Пераадольваючы або абмінаючы перашкоды, выйсці, выехаць, вылезці адкуль‑н.; прабіцца цераз што‑н. Выбрацца з натоўпу. Выбрацца з-пад абломкаў. □ Партызаны цяпер пачалі адыходзіць у лес. Там, не даходзячы да вёскі, можна было выбрацца балотнымі зараснікамі на ўзгоркаватае поле. Чорны. Аўтобус прапоўз міма [дамоў], выбраўся з загару машын, паімчаў хутчэй. Асіпенка.

2. перан. Разм. Выйсці з цяжкага становішча. Выбрацца з бяды. Выбрацца з даўгоў. □ [Мясцком].. дапамагаў сялянству выбрацца з векавечнай цемры, распачаць новае, прыгожае жыццё. Шынклер.

3. Выселіцца, пераехаць з дамашнім скарбам у другое памяшканне, месца; перабрацца. Выбрацца на другую кватэру. □ Хто-ніхто выбраўся па хутар і цяпер сяліба пуставала. Галавач. Жыхароў у мястэчку амаль не было, Яны выбраліся ў шалашы. Навуменка.

4. Падрыхтавацца да выезду, пераходу; сабрацца. Выбрацца ў далёкую дарогу. □ Пасля поўдня Уладзік з дзядзькам Антосем выбраліся ехаць у лес. Чорны.

5. Разм. Знайсці магчымасць, час пайсці, паехаць куды‑н. Выбрацца ў кіно. □ Куды, старая, выбралася з дому? Праведаць сына? Ці паклікаў зяць? Гілевіч.

•••

Выбрацца сухім з вады — тое, што і выйсці сухім з вады (гл. выйсці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́брацца гл. выбірацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

выбіра́цца гл. выбрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гушчэ́ча, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і гушчар.

З лазовай гушчэчы не выбрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадзяўбці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бе́цца; зак.

Пра птушаня: прадзёўбшы шалупайку, выбрацца з яйца.

|| незак. прадзёўбвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́карабкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Карабкаючыся, вылезці, выбрацца.

В. з ямы.

В. з бяды (перан., разм.).

|| незак. выкара́бквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невыла́зны, -ая, -ае.

1. Такі, па якім цяжка прайсці, з якога цяжка выбрацца; непраходны.

Невылазная гразь.

2. перан. Такі, ад якога цяжка, немагчыма вызваліцца.

Н. доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)