ву́стрычныя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. ву́стрычныя
Р. ву́стрычных
Д. ву́стрычным
В. ву́стрычных
Т. ву́стрычнымі
М. ву́стрычных

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вустрычныя банкі 3/177

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ву́стрычны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ву́стрычны ву́стрычная ву́стрычнае ву́стрычныя
Р. ву́стрычнага ву́стрычнай
ву́стрычнае
ву́стрычнага ву́стрычных
Д. ву́стрычнаму ву́стрычнай ву́стрычнаму ву́стрычным
В. ву́стрычны (неадуш.)
ву́стрычнага (адуш.)
ву́стрычную ву́стрычнае ву́стрычныя (неадуш.)
ву́стрычных (адуш.)
Т. ву́стрычным ву́стрычнай
ву́стрычнаю
ву́стрычным ву́стрычнымі
М. ву́стрычным ву́стрычнай ву́стрычным ву́стрычных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВУ́СТРЫЦЫ

(Ostreidae),

сямейства двухстворкавых малюскаў. Вядомы з палеазою. Каля 50 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных морах да глыб. 70 м, утвараюць значныя скопішчы — вустрычныя банкі. Найб. вядомыя: вустрыца ядомая (Ostrea edulis), вустрыца гіганцкая (Crassostrea gigas), вустрыца пласціністая (Crassostrea denselamellosa), вустрыца віргінская (Crassostrea virginica).

Ракавіны даўж. 6—45 см, няправільнакруглаватай або авальна-клінападобнай формы. Створкі несіметрычныя: ніжняя (ёй вустрыцы прырастаюць да камянёў, скал) сподкападобная, верхняя пляскатая. Фільтратары. Гермафрадыты, некаторыя раздзельнаполыя; у ваду выходзіць лічынка, якая сфарміравалася. Ядомыя, здабываюць і штучна разводзяць.

т. 4, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)