вуздэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Частка вупражы — аброць з рамянёў з цуглямі, якая надзяваецца на галаву каню.

Раменная в.

|| прым. вуздэ́чкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуздэ́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вуздэ́чка вуздэ́чкі
Р. вуздэ́чкі вуздэ́чак
Д. вуздэ́чцы вуздэ́чкам
В. вуздэ́чку вуздэ́чкі
Т. вуздэ́чкай
вуздэ́чкаю
вуздэ́чкамі
М. вуздэ́чцы вуздэ́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вуздэ́чка I ж. (часть конской сбруи) узда́, узде́чка

вуздэ́чка II ж., анат. узде́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуздэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Прадмет збруі, які надзяваецца на галаву каню; аброць. Адзінарная, падвойная, сырамятная вуздэчка. □ Па прыціхлай вуліцы правялі за вуздэчку баявога каня. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуздэ́чка (БРС), вузьдзе́чка ’аброць’ (Бяльк.), вузде́чка, вуздэ́чка, уздэ́чка, гузьде́чка ’тс’ (Маслен.), укр. вузде́чка, рус. узде́чка, дыял. вузде́чка і вуздэ́чка ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.). Па фанетычных і акцэнталагічных прычынах хутчэй за ўсё запазычана з польск. uzdeczka ’тс’; параўн. Карскі, 1, 166; Нарысы, 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вузда́ ж., вуздэ́чка ж. гл. аброць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ка́нтар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуздэ́чкавы узде́чный, уздяно́й; см. вуздэ́чка I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оголо́вье ср., спец. абро́ць, -ці ж.; вуздэ́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

uzda

ж. вуздэчка, аброць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)