ВО́ЦАТНАЕ ДРЭ́ВА,

гл. ў арт. Сумах.

т. 4, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́цатны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́цатны во́цатная во́цатнае во́цатныя
Р. во́цатнага во́цатнай
во́цатнае
во́цатнага во́цатных
Д. во́цатнаму во́цатнай во́цатнаму во́цатным
В. во́цатны (неадуш.)
во́цатнага (адуш.)
во́цатную во́цатнае во́цатныя (неадуш.)
во́цатных (адуш.)
Т. во́цатным во́цатнай
во́цатнаю
во́цатным во́цатнымі
М. во́цатным во́цатнай во́цатным во́цатных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́цатны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да воцату, уласцівы воцату. Воцатны пах. // Прызначаны для воцату, з-пад воцату. Воцатная бутля.

•••

Воцатнае дрэва — воцатнік.

Воцатная кіслата — арганічнае бясколернае рэчыва з рэзкім пахам.

Воцатная эсенцыя — назва моцнага раствору воцатнай кіслаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРА́СКАЎСКАЯ СЯДЗІ́БА,

помнік палацава-паркавай архітэктуры. Сфарміравалася ў 19—20 ст. у в. Краскі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. на беразе р. Зальвянка. Уключае палац у рэтраспектыўна-замкавым стылі, шэраг драўляных і мураваных пабудоў і пейзажны парк са ставам. Палац складаецца з драўлянага 1-павярховага корпуса (1839) і прыбудаванага да яго 2-павярховага мураванага аб’ёму (1905). Верт. дамінанты — круглая і квадратная ў сячэнні вежы з зубчастымі парапетамі і флюгерамі. Гал. ўваход аформлены высокім ганкам і стральчатым парталам з 4 вуглавымі пінаклямі. У дэкоры выкарыстаны разнастайныя абрамленні аконных праёмаў са стральчатымі і паўцыркульнымі завяршэннямі, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі, балюстрада, філёнгі і інш. Парк пейзажнага тыпу (пл. 3 га) складаецца з 3 частак: партэрнай перад палацам, пейзажнай на паўд.-ўсх. схіле ўзгорка і хваёвага лесапарку на ўзгорку. У планіроўцы адкрытыя паляны з курцінамі і прагулачныя алеі. У парку расце больш за 30 відаў дрэў і кустоў, у т. л. хвоя веймутава. лістоўніца еўрапейская, воцатнае дрэва, акацыя і інш.

А.​М.​Кулагін.

Краскаўская сядзіба.

т. 8, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)