Во́рань
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Во́рань |
| Р. |
Во́рані |
| Д. |
Во́рані |
| В. |
Во́рань |
| Т. |
Во́ранню |
| М. |
Во́рані |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ВО́РАНЬ,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл. у бас. р. Ула, за 14 км на ПнЗ ад г. Лепель. Пл. 2,4 км², даўж. 2,6 км, найб. шыр. 1,47 км, найб. Глыб. 16 м, даўж. берагавой лініі 9,8 км. Пл. вадазбору 57,1 км². Схілы катлавіны выш. 2—3 м, на ПнЗ да 8 м, месцамі разараныя. Дно з падводнымі падняццямі, лагчынамі і косамі, да глыб. 2 м пясчанае. Каля 25% плошчы займае расліннасць. На Пн упадае р. Вароніца, сцёк у р. Зеха.
т. 4, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНЬ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г. Міёры. Пл. 0,37 км², даўж. 1,29 км, найб. шыр. 470 м, найб. глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 2,74 км. Пл. вадазбору 22,7 км². Схілы катлавіны выш. да 4 м, парослыя хмызняком. Берагі пераважна нізкія, на Пн сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, высланае сапрапелямі. Востраў пл. 1 га. Расліннасць да глыб. 2 м, займае 45% пл. возера. Злучана пратокай з воз. Асінаўка, на Пд упадае ручай з воз. Кацілава.
т. 4, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́рань ’узаранае для сяўбы поле, ралля’ (Яшк.), во́ранка ’аранне зямлі’ (КТС). Укр. о́ранка, ’ўзорванне зямлі, час арання’, польск. orania ’ўзаранае поле’, чэш., славац. oranina і г. д. Ад оран‑, асновы залежнага дзеепрым., з дапамогай суф. ‑ь, ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́рань Узаранае поле, ралля (Слаўг.). Тое ж ара́нне (Слаўг.).
□ в. Ворань Леп.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АСІ́НАЎКА,
возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г. Мёры. Пл. 1,16 км², даўж. 3,85 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 9,7 км. Пл. вадазбору 31,1 км².
Схілы спадзістыя, на ПдУ і ПдЗ стромкія. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПнУ сплавінныя. Дно карытападобнае з упадзінамі і падняццямі. У паўн. частцы возера востраў пл. 0,8 га. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — глей і сапрапель. Расліннасць утварае паласу шыр. да 25 м. Злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае.
т. 2, с. 30
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)