КАЦІ́ЛАВА,

возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мёрыца, за 4 км на Пд ад г. Міёры. Пл. 0,45 км2, даўж. 870 м, найб. шыр. 590 м, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 32,8 км2. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пад пашай, на З параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, месцамі забалочаныя. Пойма шыр. да 50 м, пад лугам. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 3 ручаі, на ПнЗ выцякае ручай у воз. Ворань.

т. 8, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)