во́льная, -ай, ж. (гіст.).

Дакумент, які выдаваўся прыгоннаму пры вызваленні ад прыгоннай залежнасці.

Даць вольную.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́льная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. во́льная во́льныя
Р. во́льнай во́льных
Д. во́льнай во́льным
В. во́льную во́льныя
Т. во́льнай
во́льнаю
во́льнымі
М. во́льнай во́льных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́льная сущ., ист. во́льная, отпускна́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́льная сущ., ист. во́льная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́льная, ‑ай, ж.

Гіст. Дакумент, які выдаваўся прыгоннаму пры вызваленні ад прыгоннай залежнасці. Купіць вольную.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́льная ж. гіст. Frilassungsbrief m -(e)s, -e, Fribrief m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«Вольная Беларусь» (газ.) 3/155

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Вольная праца» (газ.), гл. «Гродненская правда»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Вольная праца» [газ.. Слонімскі падп. РК КП(б)Б] 8/13; 9/58

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ВО́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,

грамадска-паліт., эканам. і літ. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 28.5(10.6).1917 да ліст. 1918 у Мінску на бел. мове. У 1917 выходзіла 2 разы на тыдзень, у 1918 штотыднёва. Рэдактар Я.Лёсік, выдавец — Беларускі нацыянальны камітэт, з ліп. 1917 Т-ва бел. культуры. Спачатку выступала за культ.-нац. і дзярж. аўтаномію Беларусі ў складзе будучай дэмакр. федэратыўнай Расіі. Пасля абвяшчэння БНР «Вольная Беларусь» пачала выступаць за незалежную дэмакр. Беларусь, заклікала да стварэння бел. нац. войска, крытыкавала палітыку ваен. камунізму і «цэнтралізму» бальшавікоў. Актыўнымі супрацоўнікамі газеты былі З.Бядуля, А.Гарун, М.Гарэцкі.

т. 4, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)